Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Барбюс Анри - Пяшчота (На Белорусском Языке)


Анры Барбюс
Пяшчота
Пераклад: А. Асташонак
25 верасня 1893 года
Мой дарагi маленькi Луi!
Вось усё i скончана. Мы не ўбачымся болей нiколi: будзь упэўнены ў гэтым
не менш цвёрда, чым я. Ты не хацеў гэтага, ты згадзiўся б на ўсё, толькi б мы
заставалiся разам, але нам трэба расстацца, каб ты мог пачаць новае жыццё. Я
не шкадую, што не ўступiла табе, самой сабе, нам абаiм нi тады, калi ты так
горка плакаў, зарыўшыся ў падушкi на нашым ложку, нi тады, калi ўзнiмаў галаву
i ўмольна глядзеў на мяне - якi ж няшчасны быў твой твар, як ён палаў! - нi
тады, калi ўвечары як не бачыла ўжо ў цемры тваiх слёз, я адчувала, як апякалi
яны мне рукi.
Цяпер мы абое страшэнна пакутуем. Мне гэта ўсё здаецца нейкiм насланнём.
Яшчэ некалькi дзён проста нельга будзе ў гэта паверыць, потым колькi месяцаў
будзе яшчэ балюча, пасля прыйдзе выздараўленне.
I толькi тады я зноў стану пiсаць табе - мы ж вырашылi, што зрэдку я буду
гэта рабiць. Мы i праўда добра ўсё абдумалi. Лiсты мае - ты ж нiколi не
ўведаеш майго адраса, нiколi! - застануцца адзiнаю нiццю, што будзе яшчэ
звязваць нас, - i яна не дасць нашаму расстанню ператварыцца ў разрыў.
Цалую цябе апошнi раз, але так пяшчотна, так цiха i так бязгрэшна - бо
якая ж адлегласць раздзяляе цяпер нас!
25 кастрычнiка 1894 года
Мой дарагi маленькi Луi!
Я зноў гавару з табою - як i абяцала. Вось ужо год, як мы - гэта болей не
"мы". Я добра ведаю, ты не забыў мяне, мы ўсё яшчэ занадта звязаныя мiж сабою:
кожны раз, калi я думаю пра цябе, не магу не адчуваць твайго болю.
Ды ўсё ж гэтыя дванаццаць месяцаў не былi зусiм бескарысныя: яны накiнулi
на наша мiнулае жалобную вуаль. Вось ужо i вуаль з'явiлася! Некаторыя рэчы
сталi патроху сцiрацца ў нашай памяцi, а розныя дробныя дэталi ўжо i памерлi
нават. Праўда, яны ўспамiнаюцца раптам, калi нешта выпадкова нам пра iх
нагадае.
Неяк паспрабавала ўспомнiць дакладна, якi быў твой твар у той момант, як я
ўпершыню цябе ўбачыла, - i не змагла.
Паспрабуй i ты ўявiць мой першы позiрк на цябе. Ты зразумееш, як усё ў
гэтым свеце сцiраецца.
Нядаўна я ўсмiхнулася. Каму, чаму? Нiкому i нiчому. У прысадах весела
зайграў сонечны прамень - i я мiжволi ўсмiхнулася. Я i раней ужо, з нейкага
часу, спрабавала ўсмiхнуцца. Спачатку здалося, што немагчыма будзе зноў
навучыцца гэтаму. I ўсё ж, як я сказала, аднаго разу, супраць волi маёй, я
ўсмiхнулася. I хачу, каб i ты таксама ўсё часцей i часцей усмiхаўся - проста
так, радуючыся добраму надвор'ю цi думцы, што наперадзе ў цябе ёсць яшчэ
нейкая будучыня. Узнiмай тады галаву i ўсмiхайся!
17 снежня 1899 года
I вось я зноў з табою, мой маленькi Луi. Цi не праўда, што я нiбыта сон:
з'яўляюся тады, калi мне захочацца, але заўсёды ў добры момант, калi вакол усё
пуста i цёмна. Я прыходжу, я побач, але нельга дакрануцца да мяне.
Я не адчуваю сябе няшчаснай. Да мяне вярнулася бадзёрасць, таму што
кожнага дня настае ранiца, як i раней, змяняюцца поры года, а сонца такое
ласкавае i добрае.
Нядаўна я танцавала. Я часта смяюся. Спачатку яшчэ памятала, колькi разоў
гэта рабiла, - пасля ж немагчыма стала пералiчыць такiя выпадкi.
Учора я была на гуляннi. Заходзiла сонца, натоўпы людзей былi такiя
прыгожа стракатыя, што выдавалi ўсе разам на адзiн вялiкi кветнiк, - i сярод
такога мноства шчаслiвых людзей я i сама адчула сябе шчаслiвай. Пiшу табе, каб
расказаць пра ўсё гэта, а таксама пра тое, што вызнаю цяпер новую веру:
пяшчоту да цябе. Мы з табою разважалi неяк пра гэта, не ведаючы добра, што ж
гэта такое - пя





Содержание раздела