Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Блейк Уильям - Вершы (На Белорусском Языке)


Уiльям Блэйк
ВЕРШЫ
ВЯСНА
Скрыпка, йграй!
Поўны ўжо гай
Розных птушак,
Матылькоў i мушак.
Глянь! Салавей,
Як чарадзей.
У небе жаўрук,
У кустах цецярук.
Весела, весела, весела ўсiм.
Хлопца плячо
Адчувае дзяўчо,
Скачуць, спяваюць,
Лодачкi пускаюць.
Раптам певень закрычаў,
Усiх дзетак разагнаў.
Радасць, вяселле.
Ну й наваселле.
Радасна, весела, весела ўсiм.
НОЧ
На захадзе сонца блукае.
Зорак на небе поўна рагатых.
У гняздзе птушаня засынае.
Пара i мне ўжо дахаты.
Поўня, нiбы ўсюдыiсная сведка,
Паўсюль зазiрае.
На небе цвiце, нiбы кветка -
Усмешкi начы пасылае.
ПЕСЕНЬКА НЯНI
Як чуеш галасы i смех дзяцей
Ў далiнах i на ўзгорках, -
Лягчэй душы i жыць прасцей,
I на душы не горка.
- Заснула сонейка, начныя росы ўпалi.
Цi не пара даўно дамоў?
Кiдайце гульнi, спаць пара,
Час сноў прыйшоў.
- Яшчэ б нам крыху пагуляць,
Яшчэ не хочацца нам спаць.
У небе птушачкi пяюць,
Ягняткi мурагi скубуць.
- Ну, пагуляйце, так i быць,
Святло пакуль яшчэ трымцiць,
А потым - марш дахаты!
Уподбежкi, заўзята
Пабеглi з крыкам i са смехам -
Узгоркi загрымелi рэхам.
САД ЗАКАХАНЫХ
У сад закаханых аднойчы пайшоў,
I ўбачыў такое, чаго я не бачыў нiколi -
Каплiца стаяла мiж белых ад вапны ствалоў
На месцы, дзе бавiў я час у садочку на волi.
А брама каплiчкi замкнёнай была,
I шыльда вiсела, што нельга туды увайсцi.
I ў сад для каханкаў сцяжына мяне павяла,
Каб там успамiны, салодкiя сэрцу, знайсцi.
А ўбачыў вакол я магiлы адны -
Нi кветак, нi згадак акрасы гаючай.
Адно святары, што хадзiлi туды i сюды,
Ды смутак мой, шчыльна спавiты шыпшынай калючай.
Пераклала Алена Таболiч





Содержание раздела