Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Брук Руперт - Зменлiвасць (На Белорусском Языке)


Рупэрт Брук
Зменлiвасць
Пераклад: Алена Таболiч
Ёсць нейкi дзiўны свет там, на нябёсах,
Непадуладны анi дню нi ночы.
Там Праўда, Вера, Мудрасць, Дабрыня
Злiлiся ў вечнай згодзе ў сваiх лёсах.
I толькi цень ад iхняга святла
Нас грэе на зямлi, дзе сумна й горка
Там зорка прыгажосцi, нязгаснага кахання зорка
Для сэрцаў закаханых узышла.
Уздыхаем, усмiхаемся, цалуемся,
Ды пацалунак той нявечны, як i позiрк.
Прытулак для кахання - наша сэрца.
Як лёгкiя саломiнкi, ўсплываем ў цёмнай плынi.
Прытулiмся, iзноў каб адысцi у вечнасць.
Смех памiрае з вуснамi.
Каханне памiрае з любай.





Содержание раздела