Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Брэдбери Рэй - Яго Пумпернiкель (На Белорусском Языке)


Рэй Брэдбэры
Яго пумпернiкель
Пераклад: Марына Кандрусевiч
Позна вечарам мiстэр i мiсiс Велес выйшлi з кiнатэатра i завiталi ў цiхую,
маленькую краму, якая адначасова служыла рэстаранам i кулiнарыяй. Яны селi ў
асобнай кабiнцы, i мiсiс Велес заказала:
- Вяндлiна з пумпернiкелем*.
* Пумпернiкель (ням.) - чорны жытны густа замешаны хлеб з саладжавым
смакам.
Мiстэр Велес паглядзеў на прылавак: там ляжала буханка пумпернiкеля.
- А бач, - шапнуў ён, - пумпернiкель... Друсава возера...
Адразу ж усё стала прывычна-знаёмым: i гэтая ноч, i познi час, i пусты
рэстаран. Кожная дробязь нагадвала пра мiнулае. Пах асенняга лiсця, подых
паўночнага ветру трывожылi, захлiствалi ўспамiнамi. У гэтай забытай краме, у
дзiўны, нерэальны час пасля кiнавiдовiшча, ён убачыў буханку пумпернiкеля, -
i, як гэта здаралася з iм не раз i раней - апынуўся ў мiнулым.
- Друсава возера, - паўтарыў ён.
- Ты пра што? - узняла вочы жонка.
- Пра тое, чаго не вярнуць, - адказаў мiстэр Велес. - У 1910 годзе, калi
мне было дваццаць, я прыбiў буханку пумпернiкеля да люстра на камодзе...
На цвёрдай, блiскучай скарынцы менавiта гэтага хлеба хлопчыкi з Друсавага
возера выразалi свае iмёны: Том, Нiк, Бiл, Алек, Пол, Джэк. Найлепшы за ўсю
гiсторыю пiкнiк! Iх твары цямнелi, пакуль яны трэслiся па пыльных дарогах. У
тыя часы дарогi сапраўды былi пыльныя; дзiвоснае, рудое, як прыпудранае
воблака неадступна iшло за машынай. I возера было болей жаданае, чым потым,
калi яны, чынныя, бездакорныя i незапыленыя, прыбывалi да яго берагоў.
- Гэта быў апошнi раз, калi старая шайка сабралася разам, - сказаў мiстэр
Велес.
Потым былi коледжы, праца, сямейнае жыццё, якiя падзяляюць нас. I
непрыкметна ты рабiўся членам чужой шайкi. I ўжо нiколi ў жыццi табе не было
так утульна i лёгка.
- Мне iншы раз здаецца, - сказаў мiстэр Велес, - кожны з нас тады ведаў,
што гэты пiкнiк будзе апошнi. Першы раз пустата падкралася адразу пасля
школьных экзаменаў. Але час iшоў, нiхто тут жа не знiкаў, i ты расслабляўся.
Праз год прывычны свет пачынаў распадацца. I хацелася што-небудзь зрабiць
напаследак, пакуль вы не страцiлi назаўсёды адзiн аднаго. Пакуль вы яшчэ
сябры, дома на летнiх канiкулах, а сямейнае жыццё недзе далёка наперадзе,
трэба апошнi раз праехацца, выкупацца апошнi раз у халаднаватым возеры.
Мiстэр Велес успомнiў тую дзiўную ранiцу, успомнiў, як яны з Томам ляжалi
пад бацькоўскiм фордам i iх рукi раз-пораз сустракалiся, а яны лапаталi пра
машыны, пра жанчын, пра будучае. За працай яны не заўважылi, як стала горача.
Нарэшце Том сказаў:
- Цi не праехацца нам да Друсавага возера?
Прасцей простага.
Чаму ж тады праз сорак год ты помнiш усё да дробязяў: i як заязджалi па
астатнiх, i як дружна гарлапанiлi пад зялёнымi шатамi дрэваў?
- Эй! - Алек лопаў кожнага буханкай пумпернiкеля па галаве i смяяўся. -
Гэта на потым, для бутэрбродаў.
Нiк зрабiў бутэрброды з часнаком, яны ляжалi ў плеценай кашолцы. Пройдуць
гады, з'явяцца дзяўчаты, i ўсё радзей i радзей яны будуць есцi такiя
бутэрброды.
Потым, уцiснуўшыся па трое на пярэднiм i заднiм сядзеннях, абняўшыся за
плечы, яны ехалi па гарачай, пыльнай зямлi i везлi брыкецiк лёду ў бляшаным
тазе, каб астудзiць пiва, якое iм яшчэ трэба было купiць.
Што ж было асаблiвага ў тым днi, што праз сорак год ён сфакусiруецца як
стэрэаскапiчны вобраз, свежы i выразны? I цi не зведаў кожны з iх таго ж
пачуцця? За дзень-другi да пiкнiка ён наткнуўся на фатаграфiю, дзе бацька,
маладзейшы на дваццаць пяць гадоў, стаяў сярод а





Содержание раздела