Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Два Сябры (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Два сябры
Пераклад: Змiцер Колас
Абложаны, згаладалы Парыж хрыпеў i задыхаўся. На дахах амаль зусiм не
стала вераб'ёў, памыйныя рыштокi апусцелi. Людзi елi ўсё, што траплялася.
Ясным студзеньскiм ранкам Марысо, гадзiннiкавы майстар па прафесii i
бяздзейны гультай па збегу абставiн, сумна цягнуўся па бульвары, сунуўшы рукi
ў кiшэнi нагавiц i прыслухоўваючыся да бурчання ў пустым жываце. Раптам ён
спынiўся перад другiм такiм самым разявакам. Гэта быў яго былы прыяцель Саваж,
з якiм Марысо пазнаёмiўся на беразе ракi.
Да вайны кожную нядзелю Марысо на золку выходзiў з хаты з бамбукавай вудай
i бляшаным кашом за спiнай. Ён сядаў у цягнiк, якi вёз яго ў бок Аржантэля,
сыходзiў у Калёмбе i пешкi iшоў да вострава Марант. Ледзь паспеўшы дабрацца да
гэтак жаданых мясцiн, ён увесь аддаваўся ловам i вудзiў да позняга вечара.
Кожную нядзелю ён сустракаў там маленькага вясёлага таўстуна Саважа,
галантарэйнiка з вулiцы Нотр-Дам-дэ-Лярэт, якi быў таксама заўзяты рыбак. З
вудамi ў руцэ, звесiўшы ногi над вадой, яны часта да паўдня сядзелi побач каля
ракi i, дзякуючы гэтаму, хутка пасябравалi.
Часам цэлымi днямi яны маўчалi. Iншы раз i гаманiлi, бывала, але i без
слоў яны добра разумелi адзiн аднаго, бо мелi аднолькавы густ i ва ўсiм
падобныя пачуццi.
Вясеннiм ранкам, гадзiне а дзесятай, калi памаладзелае румянае сонца
развешвала над прыцiхлай ракой празрыстую смугу i сагравала спiны зацятых
рыбакоў ужо забытым мяккiм цяплом, Марысо часам казаў свайму суседу:
- Якое хараство.
I Саваж пагаджаўся:
- Лепш i не бывае.
I гэтага iм хапала для ўзаемнага паразумення i павагi.
А восеньскiм надвячоркам, калi крывавае на захадзе неба залiвала пурпурам
раку, у якой адбiвалiся пунсовыя абрысы воблакаў, запальвала далягляд,
асвятляла вогненнымi барвамi абодвух сяброў i залацiла ўжо парудзелае лiсце,
якое зябка дрыжала на дрэвах у прадчуваннi зiмы, Саваж, усмiхаючыся, пазiраў
на Марысо i мармытаў:
- Любата.
I зачараваны Марысо, не зводзячы вачэй з паплаўка, адказваў:
- Гэта лепш, як сядзець на бульвары, га?
Сустрэўшыся цяпер, у такiх незвычайных абставiнах, яны былi вельмi
ўсхваляваныя i моцна пацiснулi адзiн аднаму рукi. Саваж глыбока ўздыхнуў i
сказаў:
- Вось як яно ўсё павярнулася.
Марысо панура прастагнаў:
- А надвор'е якое! Першы пагодны дзянёк сёлета.
Неба i сапраўды свяцiлася празрыстым блакiтам.
Яны моўчкi пайшлi па бульвары, кожны сумна думаючы пра сваё. Раптам Марысо
сказаў:
- А як мы рыбку вудзiлi, га? Прыемна ўспомнiць!
Саваж уздыхнуў:
- Калi цяпер гэта будзе?
Яны зайшлi ў невялiчкую кавярню, выпiлi па чарцы абсенту i потым зноў
пабрылi па тратуары.
Марысо нечакана спынiўся:
- Можа, яшчэ па чарцы, га?
Саваж згадзiўся:
- Не пярэчу.
Яны зайшлi ў другi шынок.
Выйшлi яны адтуль на добрым падпiтку, з ужо затлумленымi галовамi, як яно
часта бывае, калi цяпнеш нiчога не еўшы. На дварэ было цёпла. Ласкавы ветрык
казытаў iм твары.
На свежым паветры Саваж канчаткова сп'янеў i, спынiўшыся, прапанаваў:
- А што, каб туды з'ездзiць?
- Куды гэта?
- Ну ў рыбу, вядома.
- А куды?
- Ды на наш востраў. Французскiя аванпасты цяпер каля Калёмба. А палкоўнiк
Дзюмулен - мой знаёмы, нас прапусцяць.
Марысо аж затрымцеў ад прыемнага прадчування.
- Дамовiлiся! Я згодзен.
I яны разышлiся па хатах, каб сабраць свой рыштунак.
Праз гадзiну сябры ўжо iшлi поплеч па гасцiнцы. Неўзабаве яны дабралiся да
вiлы, якую займаў палкоўнiк. Яны расказалi яму сваю просьбу, i ён,
усмiхнуўшыся, згадзiўся задаволiць iх дз





Содержание раздела