Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Каханне (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Каханне
(Тры старонкi з "Запiсной кнiжкi паляўнiчага")
Пераклад: Нiна Мацяш
Толькi што ў газетным "Аддзеле крымiнальнай хронiкi" я прачытаў пра адну
любоўную драму. Спачатку ён застрэлiў яе, потым застрэлiўся сам, бо, цi
бачыце, ён кахаў яе. Мне ўсё роўна, хто такiя Ён i Яна. Мне мае значэнне
толькi iх каханне; i цiкавiць яно мяне зусiм не таму, што яно расчулiла цi
здзiвiла, уразiла цi змусiла задумацца, а таму, што нагадала мне маё юнацтва,
адно дзiўнае паляванне, калi мне ўпершыню паказалася Каханне так, як першым
хрысцiянам паказваўся крыж на небе.
Я нарадзiўся з усiмi iнстынктамi i адчуваннямi першабытнага чалавека,
ураўнаважанымi розумам i пачуццямi чалавека цывiлiзаванага. Я апантана люблю
паляванне, аднак, убачыўшы падстрэленую жывёлiну, кроў на пёрах, кроў на сваiх
руках, ледзь не млею.
У той год пад канец восенi нечакана стукнулi маразы, i мой сваяк Карл дэ
Равiль запрасiў мяне разам папаляваць на зары на качак на балоце.
Сваяк - саракагадовы балака, рыжы, магутны, пышнабароды, жыццярадасны
вясковы дабрадзей, надораны той гальскай кемнасцю, якая i неўдалi надае
прывабнасць, жыў у маёнтку - нешта падобнае на ферму i замак - у прасторнай
лагчыне, якую перасякала рака. Абапал лагчыны справа i злева ляжалi ўзгоркi,
зарослыя лесам, - глухiя пракаветныя нетры, дзе захавалiся выключныя пароды
дрэў i сялiлася самае рэдкае, дзiкае птаства, якое траплялася толькi ў гэтым
раёне Францыi. Бывалi выпадкi, што там падстрэльвалi нават арлоў, а пералётныя
птушкi - з тых, што амаль нiколi не завiтваюць у нашы задужа людныя мясцiны, -
амаль заўсёды прыпынялiся ў адвечным нерушы, як быццам яны загадзя ведалi цi
выведвалi пра той вячысты лясны куточак, якi iснаваў дзеля iх прытулку на час
кароткага начнога адпачынку.
Лагчына - вялiкiя разгароджаныя выганы з арашальнымi канальчыкамi; потым
рака, суднаходная да гэтай мясцiны, трохi воддаль разлiвалася, ператваралася ў
разлеглае балота. Гэтае балота - самы дзiвосны для палявання кут, якi мне
выпадала бачыць, - было галоўным клопатам майго сваяка: ён даглядаў яго, як
парк. Бязмежныя зараслi трыснягу, якiя ўкрывалi балота i ажыўлялi яго, рабiлi
шалахлiвым i трывожным, працiналi вузкiя прасекi для пласкадонак, i лодкi,
папiханыя i кiраваныя шастамi, бязгучна слiзгалi па нерухомай вадзе, краталi
чарот, пудзiлi рыбу, якая кiдалася ў бакi скрозь вадзяную траву, ды ныркоў: iх
чорныя, вострыя галоўкi тады раптоўна знiкалi пад вадою.
Я неймаверна люблю ваду: люблю мора, хоць яно i занадта вялiзнае, занадта
варушкое, непадуладнае нiкому; люблю рэкi, такiя павабныя - i непастойныя,
плынныя, нястрымныя; асаблiва да душы мне балоты, дзе трапечацца няўцямнае
жыццё-быццё ўсёй вадзяной жыўнасцi. Балота - гэта цэлы свет на сушы, свет
адметны, з сваiм жыццём, з сваiмi аседлымi жыхарамi i пералётнымi
вандроўнiкамi, з сваёю моваю, а болей за ўсё - з сваёй таямнiцай. Iншым разам
нiшто не хвалюе, не трывожыць, не страшыць гэтак, як дрыгва. Адкуль жа iдзе
ён, той страх, якi лунае над гэтымi нiзiннымi абшарамi, залiтымi вадою? Цi ад
незразумелага шамацення трыснягу, цi ад дзiўных блудлiвых агнёў, цi ад
глыбознай цiшы, якая агортвае балоты ў бязветраныя ночы, цi ад вусцiшных
туманоў, што сунуцца па чароце, быццам нябожчыцкi саван, цi ад няўлоўнага
пахлюпвання, лёгкага-лёгкага, лагоднага-лагоднага, але часам яно жахае мацней,
чым гарматны стрэл або нябесны гром, i ператварае балоты ў прывiдныя, страшныя
краiны з затоенай неспасцiгальнай i грознай тайнай.
Не. Дру





Содержание раздела