Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Каля Нябожчыка (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Каля нябожчыка
Пераклад: Сяргей Шупа
Ён памiраў паволi, як памiраюць хворыя на сухоты. Кожнага дня каля другой
гадзiны ён садзiўся пад вокнамi гатэля на бульварную лаўку i глядзеў на
спакойнае мора. Нейкi час ён сядзеў нерухома, грэючыся на сонцы, i маркотна
ўглядваўся ў хвалi Мiжземнага мора. Часам ён пераводзiў позiрк на высокiя
горы, што абступалi Мантон, вяршынi якiх патаналi ў смузе. Пасля ён вельмi
павольна клаў адну нагу на другую - ногi былi худыя, адны косцi, абцягнутыя
тканiнай, - i разгортваў кнiгу, заўсёды тую самую.
Ён сядзеў нерухома i чытаў, чытаў вачыма i думкамi - здавалася, што ён
чытаў усiм сваiм нядужым целам, а душа яго патанала, гублялася, знiкала ў
гэтай кнiзе, аж пакуль пасвяжэлае паветра не выцiскала з яго грудзей кашаль.
Тады ён уставаў i адыходзiў.
Гэта быў высокi немец з белай барадой. Ён абедаў i вячэраў у сваiм пакоi i
нi з кiм не размаўляў.
Нейкая няясная цiкаўнасць цягнула мяне да яго. Аднойчы я сеў побач з iм,
таксама дзеля прылiку ўзяўшы з сабой кнiгу - томiк вершаў Мюсэ.
Я пачаў чытаць паэму "Раля".
Мой сусед раптам спытаўся ў мяне на добрай французскай мове:
- Цi ведаеце вы нямецкую мову?
- Нi слова.
- Шкада. Бо калi ўжо лёс звёў нас разам, я б паказаў вам каштоўную рэч:
вось гэтую кнiгу.
- Што ж гэта за кнiга?
- Гэта кнiга майго настаўнiка Шапэнгаўэра з яго заўвагамi. Як бачыце, усе
палi паспiсваны яго почыркам.
Я з павагай узяў кнiгу i стаў глядзець на гэтыя незразумелыя мне словы, за
якiмi хавалiся несмяротныя думкi вялiкага вучонага, што здолеў так разладзiць
i зблытаць людскiя мары i спадзяваннi, як нiхто да яго.
I неяк раптоўна згадалiся радкi Мюсэ:
Цi спiш ты задаволены, Вальтэр,
I цi твая гiдлiвая ўсмешка
Яшчэ лунае над тваёй магiлай?
I я мiмаволi параўнаў дзiцячы, манаскi сарказм Вальтэра з непераможнай
iронiяй нямецкага фiлосафа, уплыў якога на думкi людзей i дагэтуль застаецца
вельмi глыбокi.
Хай нехта пратэстуе або злуецца, хай абураецца або захапляецца, але
Шапэнгаўэр адзначыў чалавецтва пячаткай сваёй пагарды i расчаравання.
Дасведчаны жуiр, ён спляжыў надзеi, спадзяваннi, паэзiю i iншыя хiмеры,
знiшчыў iмкненнi, разбiў давер мiж людзьмi, забiў каханне, зрынуў культ-iдэал
жанчыны, загубiў iлюзii сэрца, выканаў найвялiкшую ў гiсторыi
скептычна-разбуральную працу. Ён насмяяўся з усяго, спустошыў усё. I нават
сёння ўсе тыя, хто яго ненавiдзiць, напэўна ўсё ж маюць у галаве драбочкi яго
думак.
- Дык вы асабiста ведалi Шапэнгаўэра? - запытаўся я ў немца.
Ён сумна ўсмiхнуўся:
- Аж да самай смерцi, пане.
I ён пачаў апавядаць пра яго. Ён расказаў пра тое амаль звышнатуральнае
ўражанне, якое гэты дзiўны чалавек рабiў на ўсiх, хто з iм сутыкаўся.
Ён расказаў мне пра сустрэчу гэтага старога разбуральнiка з адным
французскiм палiтыкам, тэарэтыкам-рэспублiканцам, якi, захацеўшы пабачыць
Шапэнгаўэра, знайшоў яго ў пiвярнi ў атачэннi вучняў. Француз убачыў перад
сабой худога з'едлiвага старога з маршчынiстым тварам. Ён смяяўся незабыўным
смехам, адным сваiм словам iрваў i разрываў на шматкi думкi i перакананнi, як
сабака, што падчас гульнi зубамi раздзiрае кавалкi тканiны. I ён паўтарыў мне
словы, што выкрыкнуў гэты француз, калi напалоханы i ледзь не звар'яцелы выбег
ад Шапэнгаўэра:
- Здаецца, я прабыў гадзiну побач з самiм д'яблам!
Стары дадаў:
- У яго i сапраўды была жахлiвая ўсмешка, ад якое нам рабiлася страшна,
нават пасля яго смерцi. Калi вам цiкава, я раскажу пра выпадак, амаль нiкому
не вядомы.
I ён пачаў стомленым го





Содержание раздела