Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Месячнае Святло (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Месячнае святло
Пераклад: Сяргей Шупа
Абат Марыньян цалкам адпавядаў свайму ваяўнiчаму прозвiшчу. Гэта быў
высокi i худы святар, трохi фанатычны, гарачлiвы, але заўсёды шчыры. Яго
перакананнi былi цвёрдыя, непахiсныя. Яму здавалася, што ён дасканала ведае
свайго бога, разумее яго наканаваннi, жаданнi, намеры.
Часамi, калi ён гуляў у прысадах каля сваёй маленькай плябанii, у яго
ўзнiкала пытанне: "Навошта Бог стварыў усё гэта?" Ён пачынаў настойлiва шукаць
адказу, ставячы сябе ў думках на месца Бога, i амаль заўсёды знаходзiў. Нiколi
б ён не прашаптаў у парыве пабожнай пакорнасцi: "О, Божа, неспазнаныя шляхi
твае!" Ён казаў сабе: "Я слуга Бога, я павiнен ведаць, чым ён кiруецца ў сваiх
дзеях, а калi я гэтага не ведаю, дык павiнен здагадацца сам".
Яму здавалася, што ўсё ў прыродзе створана з дасканалай i вартай
захаплення логiкай. Усе "чаму" i "таму што" заўсёды ўраўнаважвалiся. Свiтаннi
iснавалi на тое, каб прыемна было прачынацца, днi - каб спела збажына, дажджы
- каб палiваць яе, вечары - каб рыхтавацца да сну, а цёмныя ночы - каб спаць.
Чатыры пары года дасканала адпавядалi ўсiм сельскагаспадарчым патрэбам, i
святару нiколi не прыйшла б у галаву думка, што прырода не мае нiякiх намераў
i што, наадварот, усё жывое навокал падладжваецца да суровых патрэб часу,
клiматычных умоў, матэрыяльнага жыцця.
Але... ён ненавiдзеў жанчын, ненавiдзеў несвядома i iнстынктыўна iмi
пагарджаў. Ён часта паўтараў словы Хрыста: "Што мне i табе, жанчына?" - i
дадаваў:
"Здаецца, Бог сам быў незадаволены гэтым сваiм стварэннем". Жанчына была
яму "дванаццаць раз заганнае дзiця", як сказаў паэт. Яна была той спакуснiцай,
што звяла першага мужчыну. Гэтая слабая i невядома чаму вабная iстота i
дагэтуль вяла сваю агiдную дзейнасць. I ён ненавiдзеў жаночую душу, здольную
кахаць, нават больш, чым жаночае цела, асуджанае на пагiбель.
Часта ён адчуваў на сабе пяшчоту, што iшла ад iх, i хоць ён верыў у сваю
непахiснасць, яго бязмерна злавала гэтая патрэба кахаць, якая заўсёды ў iх
хавалася.
На яго думку, Бог стварыў жанчыну толькi на тое, каб спакушаць мужчыну i
ўсяляк выпрабоўваць яго. Наблiжацца да яе можна было толькi з незвычайнай
асцярогай, каб не трапiць у пастку. Ды яна i папраўдзе была сама як пастка, з
выцягнутымi для абдымкаў рукамi i гатовымi для пацалунка вуснамi.
Ён рабiў выключэнне толькi манашкам, бо iх зарок цнатлiвасцi рабiў iх
няшкоднымi. Але ён усё адно ставiўся да iх сурова, бо заўсёды адчуваў, што
недзе ў глыбiнi iх скаванай душы, у iх пакорлiвым сэрцы жыве гэтая адвечная
пяшчота, якая прызначаецца таксама i яму, хоць ён i святар.
Гэтую пяшчоту ён адчуваў у iх позiрках, прасякнутых большай, чым у
манахаў, набожнасцю, у iх малельным экстазе, у якiм было нешта жаноцкае, у
парывах любовi да Хрыста, што абуралi яго, бо гэта было жаночае каханне,
каханне цела. Ён адчуваў гэтую праклятую пяшчоту нават у iх пакорлiвасцi, у
мяккасцi голасу, у апушчаных долу вачах i ў iх маўклiвым плачы, калi ён надта
сурова iх дакараў.
I таму, выходзячы з кляштара, ён абтрасаў сутану i шпарка iшоў, быццам
уцякаючы ад небяспекi.
Абат меў пляменнiцу, якая разам з мацi жыла ў суседнiм дамку. Ён
настойлiва дамагаўся, каб яна сталася мiласэрнай сястрой.
Яна была прыгожанькая, легкадумная i смяшлiвая. Калi абат павучаў яе, яна
смяялася, а калi злаваўся на яе, яна кiдалася яго цалаваць, прыцiскаючы да
грудзей, i ён мiмаволi стараўся вырвацца з гэтых абдымкаў, адчуваючы, аднак,
прыемную радасць абуджанага ў глыбiнi





Содержание раздела