Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Пасаг (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Пасаг
Пераклад: Сяргей Мурашка
Шлюб мэтра Сiмона Лебрумана i панны Жаны Кардзье нiкога не здзiвiў. Мэтр
Лебруман нядаўна купiў натарыяльную кантору пана Папiёна, i, ведама, патрэбны
былi грошы, каб заплацiць; а панна Жана Кардзье мела трыста тысяч франкаў
гатоўкаю - банкнотамi i чэкамi на просьбiта.
Мэтр Лебруман быў прыгожы хлопец. У iм была нейкая шыкоўнасць, шыкоўнасць,
уласцiвая натарыусу, шыкоўнасць, можа, трохi правiнцыйная, але ўсё ж такi
шыкоўнасць, што не часта сустрэнеш у Буцiнi-лё-Рэбур.
Панна Кардзье мела вабнасць i свежасць, вабнасць трохi сарамлiвую i
свежасць трохi пабляклую, але, увогуле, яна была пяшчотная i прынадная
прыгажуня.
На вяселле збеглася паглядзець усё мястэчка. Усiм спадабалiся маладыя,
якiя вярнулiся пасля царквы схаваць сваё шчасце пад шлюбны дах, вырашыўшы
зрабiць кароценькую вандроўку ў Парыж пасля некалькiх дзён кахання.
Днi гэтыя былi чароўныя, бо мэтр Лебруман змог адразу надзiва спрытна,
далiкатна i ладна абыходзiцца з жонкай. Яго дэвiз стаў: Памаленьку - далей
зойдзеш". Ён быў цярплiвы i дзейны адначасова. Жонка ўсёй душой i адразу
пакахала яго.
Праз чатыры днi панi Лебруман абагаўляла мужа. Яна больш не магла без яго,
прагнула песцiць, цалаваць яго, тузаць за рукi, бараду i г. д. Яна сядала яму
на каленi, бралася за вушы i казала: "Разяў роцiк, заплюшч вочы". Ён даверлiва
падстаўляў рот, мружыў вочы i адчуваў даўгую салодкую бусю, ад якой яго
праймалi дрыжыкi. А яму, яму таксама не хапала пяшчоты, вуснаў, рук, усяго
сябе, каб цешыць жонку з ранку да вечара i з вечара да ранку.
* * *
Як толькi мiнуў першы тыдзень, ён сказаў маладой жонцы:
- Калi хочаш, паедзем у Парыж у тую сераду. Пагуляем, як закаханыя перад
вяселлем. Сходзiм у рэстараны, у тэатр, у кабарэ, паўсюль-паўсюль.
Яна аж падскочыла ад радасцi:
- О, добра, ой, як добра, едзем хутчэй.
Ён сказаў:
- Бо як нiчога не трэба забываць, дык ты папярэдзь бацьку, каб ён сабраў
увесь пасаг. Я вазьму яго з сабой i адразу заплачу грошы мэтру Папiену.
Яна адказала:
- Я пагавару з iм ранiцай.
I ён падхапiў яе на рукi, каб зноў нацешыцца ў мiлай гульнi, што так
прыйшлася ёй да смаку за| апошнi тыдзень.
У другую сераду цесць з цешчай праводзiлi на вакзал дачку з зяцем, якiя
выбралiся ў сталiцу.
Цесць казаў:
- Клянуся, вялiкая рызыка браць з сабою такiя грошы.
Але малады юрыст усмiхнуўся.
- Нi пра што не хвалюйцеся, тата, - казаў ён, - я да ўсяго звыклы.
Разумееце, з маёй прафесiяй мне часам надараецца трымаць у кiшэнi мiльён
франкаў. Такiм чынам мы абмiнаем безлiч фармальнасцей i не марнуем часу. Не
бярыце гэтага да галавы.
Кандуктар крыкнуў:
- Пасажыры на Парыж - па вагонах!
Яны прайшлi ў купэ, дзе ўжо сядзелi дзве старыя кабеты.
Лебруман шапнуў жонцы на вуха:
- Шкада, не змагу закурыць.
Яна цiхенька адказала:
- I мне вельмi шкада, але зусiм не таму.
Цягнiк даў свiсток i паехаў. Яны ехалi гадзiну i амаль усю дарогу маўчалi,
старыя так i не заснулi.
Калi яны апынулiся пад дахам вакзала Сэн-Лазар, мэтр Лебруман сказаў
жонцы:
- Хочаш, дарагая, сходзiм спачатку паснедаем на бульвары, а пасля спакойна
вернемся па багаж i паедзем у гатэль.
Яна адразу згадзiлася:
- О! Добра, паснедаем у рэстаране. А ён далёка?
Муж адказаў:
- Ага, далекавата, але мы паедзем у омнiбусе.
Яна здзiвiлася:
- А чаму не на фiякры?
Ён дабрадушна забурчаў:
- Бач якая ты зборлiвая, браць фiякр на пяць хвiлiн дарогi, кожная хвiлiна
- шэсць су, багата жывеш.
- I праўда што, - трохi сумеўшыся, сказала яна.
Мi





Содержание раздела