Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Споведзь Тэадзюля Сабо (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Споведзь Тэадзюля Сабо
Пераклад: Сяргей Мурашка
Калi Сабо заходзiў у Мартэнвiльскую карчму, усе загадзя пачыналi смяяцца.
Няўжо ж гэты памаўза Сабо быў такi блазан? Не, проста ён не любiў святароў! От
не любiў дык не любiў! Цярпець iх не мог, весялун.
Сабо (Тэадзюль), сталяр, прадстаўнiк у Мартэнвiлi перадавой партыi, быў
высокi хударлявы чалавек з шэрымi ўсмешлiвымi вачыма, прылiзанымi скронямi i
тонкiмi вуснамi. Калi ён казаў "Наш найсвяты айцец Попа" i рабiў адпаведны
рух, усе падалi ад смеху. Па нядзелях падчас набажэнства ён браўся за работу.
У панядзелак вербнага тыдня ён заўсёды калоў свiнню i еў крывянку да
велiкоднай. А кожнага разу, як мiма яго ў карчме праходзiў плябан, ён жартам
казаў: "Яшчэ адзiн глынуў свайго бога за стойкай".
Мажны i высокi плябан баяўся Тэадзюлевых досцiпаў, бо яны надавалi таму
папулярнасцi. Святар Марыцiм быў чалавек дабiтны i закiдваў свае сеткi.
Дзесяць гадоў памiж iмi цягнулася патаемная, бязлiтасная i няспынная вайна.
Сабо быў местачковы раднiк. Усе лiчылi, што ён стане мэрам, а гэта, напэўна,
азначала канчатковы заняпад царквы.
Наблiжалiся выбары. Мартэнвiльскiя багамольцы трэслiся. I вось адной
ранiцы плябан паехаў у Руан, сказаўшы пакаёўцы, што хоча сустрэцца з
арцыбiскупам.
Ён вярнуўся праз два днi радасны i задаволены. А назаўтра ўсе ведалi, што
царкоўныя хоры будуць аднаўляцца. Арцыбiскуп ахвяраваў шэсцьсот франкаў з свае
скарбонкi.
Усе старыя сасновыя лавы ламалi i замянялi новымi з дубовых астрыжонкаў.
Гэта быў буйны сталярны заказ, i цэлы вечар у кожнай хаце пра яго толькi i
гаварылi.
Тэадзюль Сабо не смяяўся.
Калi на другi дзень ён выйшаў на вулiцу, суседзi - i сябры, i ворагi -
жартам пыталiся ў яго:
- Цi не ты будзеш аднаўляць царкоўныя хоры?
Той нiчога не мог адказаць i шалеў, цiха шалеў ад злосцi.
Хiтруны казалi:
- Але ж i добрая праца, можна зарабiць не менш за дзвесце-трыста манет.
Яшчэ праз два днi ўсе ведалi, што работу даручылi Сэлестэну Шамбрэляну,
разьбяру з Першвiля. Пасля пайшла пагалоска, што ўсе царкоўныя лавы таксама
будуць адноўлены. А гэта каштавала дзве тысячы франкаў, якiх папрасiлi ў
мiнiстэрства. Народ хваляваўся.
Ад усяго Тэадзюль Сабо не спаў па начах. Нiколi на памяцi людзей нiводзiн
мясцовы сталяр не рабiў гэтакай работы. Неўзабаве сталi шаптацца, што плябану
не хочацца аддаваць работу майстру з iншай камуны, але ён усё ж не можа
даручыць лавы Сабо за яго погляды.
Сабо даведаўся пра гэта. Шарай гадзiнай ён пашыбаваў у плябанiю. Пакаёўка
адказала, што святар у царкве. Ён пайшоў туды.
Дзве манашкi - зброснелыя векавухi - пад кiраўнiцтвам плябана аздаблялi
алтар, рыхтавалi яго да траўня, месяца Мацi Божай. Святар, выставiўшы вялiзны
жывот, высiўся на хорах i кiраваў жанчынамi, якiя, стоячы на крэслах,
раскладалi кветкi вакол дарахавальнiцы.
Сабо чуўся тут нiякавата, быццам трапiў да заклятага ворага, але прага
спажывы цвялiла яго сэрца. З капялюшыкам у руцэ, не звяртаючы ўвагi на
манашак, якiя ад здзiўлення разгублена аслупянелi на крэслах, ён падышоў i
прамармытаў:
- Дзень добры, пан плябан.
Святар адказаў, не зiрнуўшы на яго, заняты алтаром:
- Дзень добры, пан сталяр.
Збянтэжаны Сабо не ведаў, што рабiць далей. Ён памаўчаў i ўсё ж сказаў:
- Рыхтуецеся?
Плябан Марыцiм азваўся:
- Ага, неўзабаве месяц Марыi.
Сабо кiўнуў: "Ага, ага" - i змоўк.
Яму ўжо захацелася павярнуцца i моўчкi пайсцi, але, зiрнуўшы на хоры, ён
затрымаўся. Ён убачыў шаснаццаць нiш з разьблёнымi лавамi на замену - шэсць
спр





Содержание раздела