Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Тамтэй (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Тамтэй
Пераклад: Сяргей Шупа
8 траўня. - Якi цудоўны дзень. Усю ранiцу я праляжаў на траве пад вялiкiм
платанам, якi хавае ў сваёй лiстоце ўвесь мой дом. Я люблю гэты край, люблю
тут жыць, бо тут мае каранi, глыбокiя i далiкатныя каранi, якiмi чалавек
звязаны з зямлёй, дзе нарадзiлiся i памерлi яго продкi, з усiм тым, што тут
думаюць, што тут ядуць, са звычаямi, стравамi, з мясцовымi выслоўямi, з
гаворкай сялян, з пахамi зямлi, вёскi i самога паветра.
Я люблю дом, дзе я вырас. З вокнаў вiдаць, як уздоўж саду за дарогай цячэ
Сена, зусiм побач, вялiкая i шырокая Сена, па якой плывуць караблi.
Вунь там злева - Руан, вялiкi горад з блакiтнымi дахамi, над якiмi сям-там
высяцца спiчастыя гатычныя званiцы. Вышэй за ўсiх узнiмаецца чыгунны шпiль
катэдры, а вакол яго - незлiчоная колькасць званiц i званiчак, вялiкiх i
малых, i гул званоў плыве ў блакiтным паветры пагодлiвай ранiцы. Да мяне
даносiцца мяккi далёкi металiчны звон, з ветрам далятаюць да мяне медныя
спевы, то гучнейшыя, то слабейшыя, залежна ад ветру, якi то мацнее, то слабее.
Якая пагода стаяла той ранiцай!
Недзе каля адзiнаццатай гадзiны па рацэ праплыла доўгая чарада суднаў - iх
цягнула маленькая, як муха, баржа, якая хрыпела з напругi, выкiдаючы ў неба
воблакi густога дыму.
Прайшлi дзве ангельскiя шхуны, чырвоныя сцягi на якiх вiлiся на фоне неба,
а за iмi плыў цудоўны бразiльскi трохмачтавiк, увесь белы, незвычайна чысты i
блiскучы. I невядома чаму я прывiтаў яго - так мне было прыемна яго бачыць.
12 траўня. - Ужо некалькi дзён у мяне лёгкая гарачка. Я адчуваю, што
хворы, але гэта хутчэй не хвароба, а нейкi смутак.
Адкуль бяруцца тыя таямнiчыя павевы, што ператвараюць нашае шчасце ў
смутак, нашую шчырасць - у журбу? Здаецца, што паветра, нябачнае паветра
прасякнута нейкiмi непазнавальнымi Сiламi, таямнiчую блiзкасць якiх мы
адчуваем на сабе. Я прачынаюся, поўны радасцi, мне хочацца спяваць. Чаму? Я
гуляю па беразе, i раптам, прайшоўшы яшчэ зусiм мала, паварочваю назад
засмучаны, быццам дома мяне чакае нейкае няшчасце. Чаму? Можа, дрыжыкi холаду,
прабегшы па скуры, закранулi нервы i засмуцiлi маю душу? Цi, можа, форма
аблокаў, цi колер неба, цi хутказменлiвыя адценнi рэчаў, прайшоўшы перад маiмi
вачыма, расхвалявалi мой розум? Хто ведае? Усё, што нас акаляе - усё тое, што
мы бачым, але не прыглядаемся блiжэй, усё тое, што мы мiнаем, але не спазнаём
падрабязней, усё тое, да чаго мы дакранаемся, але не абмацваем, усё тое, што
мы сустракаем, але не распазнаём - усё гэта iмгненна, незвычайна,
невытлумачальна адбiваецца на нас, на нашых пачуццях, а праз iх - на думках i
нават на сэрцы.
Якая глыбокая гэтая таямнiца, таямнiца Нябачнага! Мы не здольныя
спасцiгнуць яе нашымi недасканалымi органамi пачуццяў. Нашы вочы не могуць
бачыць нi занадта малое, нi занадта вялiкае, нi занадта блiзкае, нi занадта
далёкае, нi жыхароў далёкае зоркi, нi насельнiкаў кроплi вады... Нашы вушы
падманваюць нас, бо толькi ператвараюць вiбрацыю паветра ў гукавыя сiгналы.
Гэта феi, якiя нейкiм цудам робяць з рухаў паветра гукi, i гэтая метамарфоза
нараджае музыку, нямыя прыродныя рухi робяцца спевамi... Наш нюх вельмi слабы,
намнога слабейшы за сабачы... З нашым адчуваннем смаку мы нават не можам
вызначыць век вiна!
Каб мы толькi мелi iншыя органы, якiя б падаравалi нам iншыя цудоўныя
ператварэннi, колькi б рэчаў мы яшчэ адкрылi вакол нас!
16 траўня. - Я папраўдзе захварэў! А яшчэ месяц таму я так добра сябе
адчуваў! У мяне гарачка, страшная гара





Содержание раздела