Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Вечар (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Вечар
Пераклад: Сяргей Шупа
Сяржант Варажу атрымаў тыдзень звальнення i паехаў да сваёй сястры панi
Падуа. Варажу служыў у Рэне. Ён прамантачыў усе свае грошы i, пасварыўшыся з
сям'ёй, напiсаў сястры, што можа ахвяраваць дзеля яе вольным тыднем. Не
сказаць, каб ён надта любiў панi Падуа, гэтую нiзенькую, нудлiвую, пабожную i
заўсёды сярдзiтую жанчыну, але яму былi вельмi патрэбныя грошы, i таму ён
згадаў, што з усёй яго раднi Падуа была адзiная, у каго ён яшчэ нiколi не
вымагаў грошай.
Бацька Варажу, былы садоўнiк у Анжэ, якi цяпер ужо пакiнуў працу, зачынiў
свой кашалёк перад сынам-шыбенiкам i таму не бачыў яго ўжо два гады. Яго дачка
ўзяла шлюб з Падуа, былым служачым-фiнансiстам, калi той атрымаў пасаду
збiральнiка падаткаў у Ване.
I вось Варажу выйшаў з цягнiка i, распытаўшы пра дарогу, накiраваўся да
дома свайго швагра. Калi Варажу ўвайшоў у дом, пан Падуа быў якраз у сваiм
кабiнеце i спрачаўся з брэтонскiмi сялянамi. Убачыўшы Варажу, Падуа падняўся з
крэсла, падаў яму руку над сталом, заваленым паперамi, i прамармытаў:
"Сядайце, я праз хвiлiну буду вольны". Ён сеў i прадоўжыў спрэчку.
Сяляне не разумелi нiчога з яго тлумачэнняў, збiральнiк падаткаў не
разумеў iх доказаў. Ён гаварыў па-французску, яны - па-брэтонску, а клерк, што
быў за перакладчыка, не разумеў, здаецца, нi яго, нi iх.
Гэта цягнулася вельмi доўга. Варажу паглядаў на свайго швагра i думаў:
"Але ж ён i дурань!" Падуа было недзе каля пяцiдзесяцi, ён быў высокi, худы,
кашчавы, павольны, аброслы валасамi. Яго калматыя выгнутыя бровы шапкамi
вiселi над вачыма. На галаве ў яго быў машастовы каўпак з залатым фэстонам. У
яго позiрку адбiвалася млявасць, як i ва ўсiм, што ён рабiў. Яго гаворка,
рухi, думкi - усё было нейкае млявае. Варажу зноў падумаў: "Дурань!"
Сам жа ён быў гарласты скандалiст, якому найвялiкшымi ўцехамi ў жыццi былi
карчма i публiчная дзеўка. Усё, што знаходзiлася па-за межамi гэтых полюсаў
iснавання, было яму невядомае. Тлумлiвы пустабрэх, поўны пагарды да ўсiх, ён
пляваў на ўвесь сусвет з вышынi сваёй некультурнасцi. Калi ён гаварыў: "Во
гэта гулянка, каб яе халера!" - ён выказваў тым самым найвышэйшую ступень
захаплення, на якую быў здатны яго розум.
Падуа нарэшце адправiў сваiх сялян i спытаўся:
- Як вы маецеся?
- Нiчога, як бачыце. А вы?
- Няблага, дзякую. Добра, што вы вырашылi да нас завiтаць.
- О, я ўжо даўно пра гэта марыў, але ж вы ведаеце, што ў войску не надта
маеш свабоду.
- О, вядома, вядома, але ўсё адно вельмi добра.
- А ў Жазэфiны ўсё ў парадку?
- О, дзякую, у парадку, хутка вы яе ўбачыце.
- А дзе ж яна?
- Яна пайшла праведаць некаторых знаёмых. Тут у нас шмат знаёмых, i
ўвогуле гэта вельмi прыстойны горад.
- Не сумняваюся.
Тым часам расчынiлiся дзверы i з'явiлася панi Падуа. Яна не спяшаючыся
падышла да брата, падставiла яму шчаку i спыталася:
- Ты доўга тут чакаў?
- Не, недзе з паўгадзiны.
- А... а я думала, што цягнiк спознiцца. Хадзем у салон.
Яны прайшлi ў суседнi пакой, пакiнуўшы Падуа сам-насам з яго лiчбамi i
падаткоўцамi.
Як толькi яны засталiся адны, панi Падуа сказала брату:
- Я тут шмат рознага чула пра цябе.
- I што ж ты, цiкава, чула?
- Кажуць, што ты распусцiўся, п'еш, улазiш у даўгi.
Ён састроiў здзiўленую мiну:
- Я? Нiколi ў жыццi!
- Ну, не кажы, я ўсё роўна ведаю.
Ён яшчэ спрабаваў абараняцца, але яна заткнула яму рот такой суровай
праборкай, што ён змоўк. Тады яна сказала:
- Мы вячэраем а шостай, i да гэтага часу ты вольны. Я не магу пабыць з





Содержание раздела