Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Вязнi (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Вязнi
Пераклад: Нiна Мацяш
У лесе - нi гуку, толькi лёгкi шолах снегу, якi падае на дрэвы. Ён iшоў ад
самага паўдня - дробны мяккi сняжок, якi пудрыў голле золкiм мохам, нацярушваў
на сухое лiсце кустоўя лёгкiя сярэбраныя каптурыкi, усцiлаў сцяжынкi бясконцым
пухкiм белым дываном i згушчаў бязмежную цiшу ляснога акiяна.
Каля леснiчоўкi маладая жанчына з закасанымi рукавамi калола дровы на
вялiкiм каменi. Гэта была высокая, хударлявая, дужая дачка лясоў - леснiкова
дачка i леснiкова жонка.
- Сёння мы адны, Бэрцiна, iдзi лепей у хату, ноч на дварэ, а вакол,
напэўна, бадзяюцца i прусы, i ваўкi, - данёсся з леснiчоўкi голас.
Маладзiца вялiкiмi ўзмахамi сякеры расколвала пень, i яе стан пругка
распростваўся пры кожным узмаху рук.
- Я ўжо накалола, мама. Зараз, зараз iду, не бойся, яшчэ вiдно, - адказала
яна.
Потым яна занесла на кухню бярэмак сушняку i дроў, кiнула яго каля
прыпечка, зноў выйшла, зачынiла аканiцы - таўшчэзныя аканiцы з суцэльнага
дубу, - а вяртаючыся, замкнула за сабою дзверы на цяжкую засоўку.
Яе мацi, спярэшчаная маршчакамi старая, сядзела каля агню i прала; з
гадамi яна стала палахлiвая.
- Не люблю я, калi бацькi няма дома, - сказала яна. - Ад дзвюх кабет толку
мала.
- Ну, я дык укладу на месцы i ваўка, i пруса, - адказала маладзiца.
I паказала вачыма на вялiкую пiстолю, што вiсела на вушаку.
Яе мужа забралi ў армiю на самым пачатку прускага нашэсця, i абедзве
жанчыны засталiся толькi з бацькам, старым палясоўшчыкам Нiкаля Пiшонам, якi
наадрэз адмовiўся пакiнуць сваё жытло i перабрацца ў горад.
Найблiжэйшым горадам быў Рэтэль - старажытная крэпасць, збудаваная на
скале. Гараджане былi патрыётамi, яны вырашылi не здавацца захопнiкам,
замкнуцца ў сценах i па даўняй традыцыi горада з гонарам вытрымаць аблогу. Ужо
двойчы - за Генрыхам IV i за Людовiкам XIV - жыхары Рэтэля праславiлiся
гераiчнай абаронай свайго паселiшча. Яны i цяпер, лiха на iх, будуць змагацца
гэтаксама, хiба спапяляць iх у родных сценах!
Яны закупiлi гарматы i стрэльбы, узброiлi апалчэнне, сфармiравалi роты i
батальёны i цэлыя днi праводзiлi вучэннi на пляцы.
Булачнiкi, бакалейшчыкi, мяснiкi, натарыусы, адвакаты, сталяры,
кнiгапрадаўцы, нават аптэкары - усе, па чарзе, у вызначаны час праходзiлi
страявыя заняткi пад камандай пана Лявiня, былога драгунскага унтэр-афiцэра, а
цяпер уласнiка галантарэйнай крамы: ужо ў адстаўцы ён ажанiўся з дачкою пана
Равадана-старэйшага i атрымаў у спадчыну яго краму.
Ён набыў званне каменданта крэпасцi i, калi ўся моладзь пайшла ў армiю,
стварыў апалчэнне з рэшты гараджан, якое ўзялося ўвiшна рыхтавацца да абароны.
Таўстуны хадзiлi па вулiцы не iнакш як трушком, каб растрэсцi сала i збавiцца
ад задышкi; нядужыя цягалi ўсялякi цяжар, каб умацавалiся мускулы.
Горад чакаў прусакоў. Але прусакi не паказвалiся. I ўсё-такi яны былi
недзе паблiзу: ужо двойчы iх разведчыкi праточвалiся праз лес ажно да сядзiбы
Нiкаля Пiшона, празванага Велягурам.
Стары палясоўшчык, жвавы, як лiс, прыбягаў у горад папярэдзiць пра гэта
жыхароў. Тыя панаводзiлi гарматы, але вораг не з'яўляўся.
Велягурава леснiчоўка служыла Рэтэлю аванпостам у Авялiнскiм лесе. Двойчы
на тыдзень гаспадар хадзiў у горад па харчы i расказваў гараджанам пра тое,
што робiцца ў наваколлi.
У той дзень ён выправiўся ў горад, каб паведамiць каменданту, што трэцяга
дня гадзiне а другой папаўднi ў яго на момант спыняўся невялiкi атрад нямецкай
пяхоты, - прыпынiўся i амаль адразу рушыў далей. Унтэр-афiцэр, што кама





Содержание раздела