Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Жулi Рамэн (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Жулi Рамэн
Пераклад: Сяргей Мурашка
Два гады таму, увесну, я вандраваў па беразе Мiжземнага мора. Цi ёсць што
лепшае, як марыць, калi шпарка iдзеш па дарозе? Вам свецiць сонца, вас лашчыць
вецер, а побач - горы i мора! I вы марыце! Колькi летуценняў, успамiнаў пра
каханне, колькi прыгод згадвае вандроўная душа за дзве гадзiны дарогi! Ласкавы
цёплы вецер напаўняе вас няяснымi радаснымi надзеямi, вы п'яце iх разам з
паветрам, i яны нараджаюць у вашай душы прагу шчасця, якая расце ад голаду,
абуджанага дарогай. Iмклiвыя прыемныя думкi лётаюць i спяваюць, як птушкi.
Я iшоў па гэтым доўгiм шляху, якi вядзе ад Сан-Рафаэля да Iталii, падобны
на велiчны i зменлiвы тэатральны дэкор, створаны быццам для таго, каб на яго
фоне ставiць усе зямныя паэмы пра каханне. I мне думалася, што ў гэты край -
ад Канаў, дзе выхваляюцца багаццем, да Манака, дзе гуляюць, - людзi едуць
толькi каб пафанабэрыцца i распусцiць грошы, каб пад гэтым прыгожым небам,
сярод ружаў i памеранцаў пладзiць самыя брыдкiя заганы, дурныя намеры,
ганебную пажадлiвасць i выказаць дух чалавечы такiм, якi ён ёсць - рабскi,
цёмны, марны i хцiвы.
Раптам у глыбiнi адной з тых маляўнiчых заток, што хавалiся за кожным
пагоркам, каля падгор'я, я заўважыў чатыры цi пяць вiлаў, якiя глядзелi
вокнамi на мора. За iмi ў дзвюх дрымучых i, пэўна, непраходных лагчынах шумелi
векавечныя ялiны. Хараство аднае хаткi спынiла мяне: белы дамок з карычневымi
панелямi да самага даху апавiлi ружы.
А сад! Барвяны абрус кветак i траў стракацеў на зямлi ў гарэзным свядомым
беспарадку. Газон таксама тануў у фарбах, абапал прыступак духмяна цвiлi
кветкi, з вокнаў на сляпуча-белы фасад ападалi блакiтныя i бурштынавыя гронкi,
а на тэрасе з каменнымi балясамi над уваходам раслi гiрлянды вялiкiх,
пунсовых, як кроплi крывi, званочкаў.
Доўгая расквiтнелая аранжарэя за домам вяла ў бок падгор'я.
На дзвярах дробнымi залатымi лiтаркамi было выведзена: "Вiла Мiнулага".
Я спытаўся ў сябе, якi паэт, якая чараўнiца жылi ў iм, чыя натхнёная
самотная душа натрапiла на гэты куток i пабудавала тут казачную хатку, якая
нiбы расла ў аправе з кветак.
Крыху далей на дарозе працаваў каменячос. Я спытаўся ў яго, хто гаспадар
гэтага чароўнага дыямента. Той адказаў:
- Панi Жулi Рамэн.
Жулi Рамэн! Калiсьцi ў дзяцiнстве я столькi чуў пра яе, вялiкую акторку,
сапернiцу Рашэль.
Нiводную акторку так не любiлi, нiводную жанчыну так не кахалi! Колькi
дуэляў i самагубстваў праз яе, колькi прыгод i скандалаў! Якi ж цяпер год
спакуснiцы? Шасцiдзесяты, сямiдзесяты, семдзесят пяты? Жулi Рамэн! Тут, у
доме! Жанчына, якую абагаўлялi самы вялiкi музыкант i самы славуты паэт нашай
краiны! Я памятаю, калi мне было дванаццаць, у Францыi грымнулi чуткi пра яе
ўцёкi на Сiцылiю з адным пасля шалёнага разрыву з другiм.
Аднаго вечара, пасля прэм'еры, калi зала пляскала ёй паўгадзiны i
выклiкала на паклоны адзiнаццаць разоў, яна, як гэта рабiлася ў той час, села
ў паштовую карэту разам з паэтам i паехала. Яны пераплылi мора i кахалiся на
старажытнай выспе, дачцэ Элады, у засенi неабсяжнага апельсiнавага гаю, якi
атуляе Палерма i завецца "Залатая Ракавiна".
Гаварылi пра iх узыход на Этну, пра тое, як абняўшыся яны схiлялiся над
вогненным жаралом, быццам хацелi кiнуцца ў агнядышную зеўру.
А паэт памёр i пакiнуў нашчадкам мройлiвыя вершы, чыя пранiкнёнасць
чаравала цэлае пакаленне, а летуценнасць i загадкавасць паказалi новыя шляхi
пачаткоўцам.
Кампазiтар таксама пайшоў ад нас, кiнуты тою, каму с





Содержание раздела