Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Сегюр Графиня - Казкi (На Белорусском Языке)


Графiня дэ Сэгюр
КАЗКI
ЗАЧАРАВАНАЯ ХАТКА
Глава 1
Хатка
Жыў сабе адзiн чалавек, на прозвiшча Прудан, што значыць Асцярожны. Быў ён
удавец i жыў адзiн са сваёю дачкой, якую клiкалi Разалi.
Чалавек ён быў багаты, у яго быў вялiкi дом, а вакол дома цудоўны сад, дзе
Разалi магла гуляць, колькi хацела.
Бацька выхоўваў дачку з ласкаю i любоўю, але вучыў заўжды i ва ўсiм яго
слухацца. Ён забараняў Разалi задаваць недарэчныя пытаннi цi прасiць, каб ён
расказаў пра тое, што, на яго думку, не павiнна яе цiкавiць. Праз вялiкi
клопат i добры догляд яму ўдалося амаль цалкам пазбавiць дачку такой, на жаль,
частай заганы, як залiшняя цiкаўнасць.
Разалi нiколi не выходзiла з сада, абнесенага высокiм мурам, i нiкога,
апроч свайго бацькi, нiколi не бачыла. Слуг у iх у доме не было, але ўсё тут
рабiлася нiбыта само сабой. Таму ў Разалi заўжды было ўсё, што ёй было трэба:
i адзенне, i кнiжкi, i прылады ды нiткi на вышыванне, i цацкi. Бацька выхоўваў
яе сам, i Разалi (хоць ёй было ўжо амаль пятнаццаць гадоў) зусiм не сумавала i
не думала нават, што магла б жыць iначай, сярод iншых людзей.
У глыбiнi сада стаяла хатка - зусiм без вокнаў i толькi з аднымi
маленькiмi дзвярыма, якiя заўсёды былi зачыненыя. Кожны дзень Разалiн бацька
туды заходзiў, але ключык заўсёды насiў з сабой. Разалi думала, што гэта,
напэўна, клець, у якой складзеныя садовыя прылады, i ў яе нiколi не ўзнiкала
жадання спытаць пра хатку ў бацькi. Але аднойчы яна шукала лейку, каб палiць
свае кветкi, i папрасiла бацьку:
- Бацька, дайце мне, калi ласка, ключык ад хаткi ў садзе.
- Навошта табе гэты ключык, Разалi? - занепакоiўся бацька.
- Мне патрэбная лейка. Я думала, яна ў гэтай хатцы.
- Не, Разалi, лейкi ў той хатцы няма.
Калi бацька казаў гэтыя словы, голас у яго быў такi насцярожаны, што
Разалi зiрнула на яго i здзiўлена ўбачыла, што ён увесь збялеў i на лбе ў яго
выступiлi кропелькi поту.
- Што з вамi, бацька? - спалохалася Разалi.
- Нiчога, мiлая мая дачушка, нiчога.
- Вас так узрушыла мая просьба даць мне гэты ключык? Што ж такога
страшнага ў гэтай хатцы?
- Разалi, - сказаў бацька, - ты сама не ведаеш, пра што пытаешся. Iдзi
лепш пашукай сваю лейку ў шклярнiцы.
- Але, бацька, што ўсё ж такое ў той хатцы?
- Нiчога, што можа зацiкавiць цябе, Разалi.
- Але чаму тады вы ходзiце туды кожны дзень i нiколi не дазваляеце мне
пайсцi разам з вамi?
- Разалi, ты ж ведаеш, што я не люблю пытанняў i што цiкаўнасць - вялiкая
загана.
Разалi адразу змоўкла, але прызадумалася. Думка пра хатку, на якую яна
раней не звяртала вялiкай увагi, нiяк не выходзiла ў яе з галавы.
"Што ж там можа такое быць? - думала яна. - I як мой бацька збялеў, калi я
папрасiла ключык... Значыць, на яго думку, каб я ўвайшла туды, мяне магла б
чакаць небяспека!.. Але чаму ж ён сам туды ходзiць амаль кожны дзень?..
Напэўна, ён носiць ежу якому-небудзь лютаму зверу, якога трымае там пад
замком... Але каб гэта быў люты звер, я пачула б, як ён рыкае ды варушыцца, а
з гэтай хаткi не чуваць нiводнага гуку... Значыць, гэта не звер! Дый ён даўно
ўжо з'еў бы майго бацьку... калi толькi не прывязаны... Але ж каб ён быў
прывязаны, дык i мне не было б нiякае небяспекi. Што ж тады там можа быць?..
Вязень!.. Але бацька ў мяне добры, ён нiколi не пазбавiў бы волi i долi
бязвiннага чалавека!.. Я павiнна абавязкова знайсцi разгадку гэтае таямнiцы...
Але як?.. Вось бы хоць на паўгадзiнкi ўзяць у бацькi той ключык! Можа,
калi-небудзь ён яго забудзе..."
Гэтыя Разалiны разважаннi былi перапынен





Содержание раздела