Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Дэйвис Уильям - Адпачынак (На Белорусском Языке)


Уiльям Дэйвiс
Адпачынак
Пераклад: Алена Таболiч
I што з таго жыцця, калi ў турбоце
Яно мiнаецца, усё ў рабоце.
Не маю часу адпачыць пад дрэвам
Цi падзiвiцца ўсiм лясным напевам.
Няма нат часу пасядзець хвiлiнку -
Вавёрачку спужаць або сарваць былiнку.
З дарог iмклiвых я нiяк не збочу,
У ручаi каб зоркi ўбачыць ноччу.
Не маю часу адгукнуцца рэхам -
Заўжды i ўсюды спехам, спехам, спехам.
Няма мне часу нi ўначы, нi днём
З табою паспрачацца, ўсё бягом.
Каханкi позiрк ёсць спаймаць нам час,
Калi як пава пройдзе мiма нас?
Ох, беднае жыццё, калi адны турботы,
Хвiлiнкi нат няма для iншае iстоты!





Содержание раздела