Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Кафка Франц - Вясковы Лекар (На Белорусском Языке)


Франц Кафка
Вясковы лекар
Пераклад: Лявон Баршчэўскi
Я зусiм збянтэжыўся: пiльна, вельмi пiльна трэба было ехаць, цяжкахворы
чалавек чакаў мяне ў вёсцы за дзесяць мiляў адсюль, непраглядная завiруха
поўнiла ўсю вялiкую прастору памiж iм i мною; у мяне была каламажка, лёгкая, з
вялiзнымi коламi - якраз тое, што трэба на нашыя вясковыя дарогi. Загорнуты ў
футра, трымаючы ў руцэ сумку з iнструментам, я стаяў каля хаты, гатовы ехаць;
вось толькi конь быў патрэбны, патрэбны быў конь. Раней у мяне быў свой, ды ён
здох учора ўначы, бо ператамiўся гэтаю сцюдзёнаю зiмой, i мая пакаёўка,
маладая дзяўчына, лётала цяпер па вёсцы, каб дзе знайсцi каня; толькi
спадзявацца нам не было на што; я ведаў гэта i стаяў проста так, без нiякай
мэты; гурба снегу вакол мяне ўсё вышэла i вышэла, а я - усё больш нерухомеў.
Замiгцеў лiхтар: каля веснiчак з'явiлася дзяўчына; адна, вядома: хто гэткаю
парою дасць свайго каня? Я зноў прайшоўся сюды-туды па двары; я не бачыў
нiякага выйсця i, пакутуючы душою, пхнуў пашчапаныя дзверы старога i даўно ўжо
апусцелага хлеўчука. Дзверы адчынiлiся, загайдалiся на завесах узад-уперад;
з-за iх патыхнула цяплом i пахам, падобным да конскага. У хлеўчуку на тоўстым
дроце загушкалася цьмяная лямпачка. Адкрыты, з блакiтнымi вачыма твар
чалавека, скурчанага пад мастком, узнiк перада мною. "Вам запрэгчы?" -
спытаўся ён, выпаўзаючы з хлява на карачках. Я не ведаў, што сказаць, i толькi
нахiлiўся нiзка, каб паглядзець, што яшчэ там, усярэдзiне. Поруч ужо стаяла
мая пакаёўка. "Няведама што яшчэ можна знайсцi ў сябе каля хаты", - сказала
яна, i мы абое засмяялiся. "Гэй, браток! Гэй, сястрычка!" - крыкнуў мужчына -
i два канi, дзве дужыя крутабокiя жывёлiны, адна за адной - капыты ў адзiн
рад, галовы схiленыя, нiбы ў вярблюдаў, - вокамгненна ўзнiклi ў дзвярах,
запаўняючы сабою ўсё проймiшча. А праз якую хвiлю яны ўжо стаялi на двары,
выпрастаныя, на высокiх зграбных нагах; ад целаў iшла густая пара. "Памажы
яму", - сказаў я дзяўчыне, i тая паслухмяна заспяшалася па збрую. Але толькi
яна падышла да стайнiка, як ён, схапiўшы яе за плечы, рэзка прыцягнуў твар
дзяўчыны да свайго. Ускрыкнуўшы, яна адбягаецца да мяне - на шчацэ ў яе двума
чырвонымi радкамi адбiлiся стайнiкавы зубы. "Ах ты, свалата! - крычу я
раз'юшана. - Што, пугi захацеў?" Ды тут жа, схамянуўшыся, думаю: гэта ж чужы
чалавек, я нават не ведаю, скуль ён узяўся, дый сам, без прынукi, дапамагае
мне ў тым, у чым адмовiлi iншыя. Быццам адгадаўшы, пра што я думаю, ён зусiм
не сярдуе на мяне за маю лаянку i, усё яшчэ завiхаючыся каля коней, толькi
адзiн раз паварочваецца да мяне - каб сказаць: "Сядайце!" I напраўду: я бачу,
што ўсё ўжо гатова. "Такiмi зграбнымi коньмi я нi разу яшчэ не ездзiў", -
мiльгае ў галаве думка, i я з радасцю саджуся ў каламажку. "Толькi кiраваць
буду я: ты ж не ведаеш дарогi, - кажу я стайнiку. "Ну, вядома ж, - адказвае
ён, - я i не збiраюся ехаць з вамi. Я застаюся з Розай". - "Не! Нiзашто!" -
крычыць дзяўчына i, ясна прадчуваючы непазбежнае, бяжыць у хату; я чую, як
бразгае дзвярная клямка, бачу, як яна спачатку ў сенцах, а пасля па чарзе ў
кожным пакоi тушыць святло - каб яе немагчыма было знайсцi. "Ты паедзеш са
мною, - кажу я стайнiку, - альбо я нiкуды не паеду, хоць i трэба вельмi. Мне б
i ў галаву не прыйшло плацiць за коней, аддаўшы ў твае рукi дзяўчыну". - "Ну!
Пайшлi!" - крычыць ён, б'е ў далонi, i каламажка ляцiць з месца, нiбы
маленькая трэска, што трапiла ў iмклiвы паток. Я паспяваю яшчэ пачуць, як
п





Содержание раздела