Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Кристи Агата - Нябожчыкава Люстра (На Белорусском Языке)


Агата Крысцi
Нябожчыкава люстра
Аповесць
Пераклад: Павел Марцiновiч
1
Кватэра была сучасная. Мэбля ў пакоi таксама была сучасная. Вялiкiя
квадратныя крэслы з вострымi кантамi. Сучасны пiсьмовы стол, пастаўлены
квадратам насупраць акна. А за сталом сядзеў маленькi пажылы чалавек. Яго
галава была, па сутнасцi, адзiная не квадратная рэч у пакоi. Формай яна
нагадвала яйцо. Мiстэр Эркюль Пуаро чытаў лiст:
"Станцыя: Уiмпалi
Тэлеграма: Гэмбара Св. Яна
Мiстэру Эркюлю Пуаро
Гэмбара Клоўз
Гэмбара Св. Марыi
Уэстшыр
Верасень, 24, 1936
Дарагi сэр,
Узнiкла справа, якая патрабуе вялiкай далiкатнасцi i такту. Я чуў добрыя
водгукi пра вас i вырашыў даверыць гэтую справу вам. Я маю падставы лiчыць,
што з'яўляюся ахвярай падману, але па сямейных прычынах не хачу звяртацца ў
палiцыю. Я сам раблю пэўныя захады, звязаныя з гэтай справай, але вы павiнны
быць гатовыя прыехаць сюды адразу ж, як атрымаеце тэлеграму. Буду вам удзячны,
калi вы не адкажаце на гэты лiст. Шчыра ваш,
Гервазы Шэвенi-Гарэ".
Бровы мiстэра Эркюля Пуаро павольна ўзнiмалiся ўгору, пакуль амаль не
знiклi ў валасах.
"I хто, уласна кажучы, - спытаўся ён у сябе, - гэты Гервазы Шэвенi-Гарэ?"
Пуаро падышоў да кнiжнай шафы i ўзяў вялiкую тоўстую кнiгу.
Ён знайшоў тое, што хацеў, даволi хутка.
Шэвенi-Гарэ, Сэр Гервазы Фрэнсiс Ксаверы, 1О-ы баранет, роду нададзен
тытул у 1694; раней капiтан 17-га ўланскага; нар. 18 траўня 1878; стар. сын
сэра Гая Шэвенi-Гарэ, 9-га баранета, памёр у 1911, i лэдзi Клаўдзii Брэзэтан,
2-й дачкi 8-га графа Волiнфорда. Ажанiўся ў 1912, Ванда Элiзабет, стар. дачка
палкоўнiка Фрэдэрыка Абасната, гл. спiс асоб, якiя скончылi Iтан. Удзельнiк
сусветнай вайны 1914-18. Захапленнi: падарожжы, паляванне на буйную дзiчыну.
Адрас: Гэмбара Св. Марыi, Уэстшыр i плошча Лаўндыс, 218, Паўночны Захад I.
Клубы: кавалерыйскi, падарожнiкаў.
Пуаро не дужа задаволена пакiваў галавой. Хвiлiну цi дзве ён быў
паглыблены ў свае думкi, потым падышоў да стала, выцягнуў шуфляду i дастаў
стосiк вiзiтных картак.
Яго твар пасвятлеў.
- А lа bоnnе hеurе!* Якраз тое, што мне трэба! Ён абавязкова будзе там!
* Ну, з богам! (фр.). (Тут i далей заўвагi перакладчыка.)
* * *
Герцагiня сустрэла яго з празмерным захапленнем.
- Дык вы ўсё-такi змаглi прыйсцi да нас, мiстэр Пуаро! О, як цудоўна!
- Мне гэта прыемна, мадам, - прамармытаў Пуаро, кланяючыся. Ён спрытна
абмiнуў некалькi важных i блiскучых асоб - вядомага дыпламата, такую ж вядомую
актрысу i надзвычай вядомага лорда - аматара вясёлага жыцця - i знайшоў
нарэшце персону, якую ён i прыйшоў шукаць: мiстэра Сэтазвэйта, аднаго з тых
гасцей, пра каго, пералiчваючы прысутных, нязменна пiшуць: "i iншыя". Мiстэр
Сэтазвэйт прыязна гаманiў:
- Дарагая герцагiня... Я заўсёды захапляюся яе гасцiннасцю... Такая асоба,
калi вы разумееце, што я маю на ўвазе. Я часта бачыў яе на Корсiцы некалькi
гадоў назад...
У размове мiстэр Сэтазвэйт надзвычай часта ўпамiнаў сваiх тытулаваных
знаёмых. Мажлiва, што ён мог часам знаходзiць прыемнасць i ў кампанii з
мiстэрам Джоўнсам, Браўнам цi Робiнсанам, але калi i так, то ён не згадваў пра
гэта. I ўсё ж апiсаць мiстэра Сэтазвэйта як пустога сноба, i толькi, было б
несправядлiва. Ён быў пранiклiвы назiральнiк чалавечай натуры, i калi праўда,
што глядач ведае пра гульню найбольш, дык мiстэр Сэтазвэйт ведаў нямала.
- Ах, дарагi сябар, я вас не бачыў цэлую вечнасць. Я заўсёды адчуваю сябе
шчаслiвым, што мне пашанцавала быць побач з вамi, калi вы займалiся справай
Варонiнага Гня





Содержание раздела