Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Кристи Агата - Выкраданне Прэм'ер-Мiнiстра (На Белорусском Языке)


Агата Крысцi
Выкраданне прэм'ер-мiнiстра
Апавяданне
Пераклад: Валерый Чудаў, Мiхаiл Котаў
Цяпер, калi вайна* i яе праблемы адышлi ў мiнулае, я думаю, што магу без
апаскi расказаць свету пра тую ролю, якую мой сябар Пуаро сыграў у час
нацыянальнага крызiсу. Таямнiца добра ахоўвалася. Нават шэпт не дайшоў да
прэсы. Цяпер патрэба ў сакрэтнасцi прайшла, i, мне здаецца, будзе справядлiва,
калi Ангельшчына даведаецца пра свой доўг перад маiм сябрам, дзiвакаватым
маленькiм чалавечкам, чый незвычайны розум адвёў вялiкую катастрофу.
* Першая сусветная вайна.
Аднойчы ўвечары - я не буду падаваць такiх падрабязнасцей, як дата - я i
мой сябар сядзелi ў яго дома. Пасля таго як я па iнвалiднасцi звольнiўся з
армii, мне даручылi вербаваць навабранцаў, i ў мяне ўвайшло ў звычку вечарамi
заходзiць да Пуаро i гаварыць з iм пра якiя-небудзь цiкавыя справы, якiмi ён
мог бы заняцца.
Тым вечарам я хацеў абмеркаваць з iм сенсацыю дня - не што iншае, як
спробу забойства мiстэра Дэвiда Мак-Адама, прэм'ер-мiнiстра Ангельшчыны.
Матэрыял у газетах быў старанна падчышчаны цэнзураю. Не было нiякiх дэталяў,
апроч таго што прэм'ер-мiнiстр выратаваўся дзiўным чынам - куля крыху драпнула
яму шчаку.
Я лiчыў, што наша палiцыя была ганебна сляпая i глухая, калi змагла
дапусцiць такое насiлле, i ў той жа час добра разумеў, што нямецкiя агенты ў
Ангельшчыне пойдуць на самую вялiкую рызыку, каб дасягнуць мэты. "Мак-змагар",
як яго празвалi ў партыi, вёў энергiчную i паслядоўную барацьбу з пашыраным
пацыфiсцкiм уплывам.
Ён быў больш чым прэм'ер-мiнiстр Ангельшчыны, ён быў Ангельшчынай, i
адхiленне яго са сферы ўплыву было б знiшчальным ударам, якi паралiзаваў бы
Ангельшчыну.
Пуаро чысцiў шчоткаю шэры касцюм. Мусiць, нiдзе не было такога франта, як
Эркюль Пуаро. Ён любiў чысцiню i парадак. I цяпер пахла бензiнам, i ён зусiм
быў няздольны пераключыць усю сваю ўвагу на мяне.
- Яшчэ хвiлiнку, i я займуся вамi, мой дружа. Я ўжо амаль закончыў.
Сальная пляма - гэта дрэнна. Я выводжу яе... Вось так! - Ён махнуў шчоткаю.
Я ўсмiхнуўся, закурваючы яшчэ адну цыгарэту.
- Ёсць што-небудзь цiкавае? - папытаўся я праз некалькi хвiлiн.
- Я памагаю адной - як гэта вы называеце? - "чарлэдзi"* знайсцi яе мужа.
Цяжкая справа, якая патрабуе такту. У мяне ёсць маленькая ўпэўненасць, што
калi ён знойдзецца, дык не ўзрадуецца. А чаго вы хочаце? Я спачуваю яму. Гэты
мужчына разбiраўся, што да чаго, калi вырашыў згубiцца.
* Служанка-падзёншчыца.
Я засмяяўся.
- Нарэшце! Плямы не вiдаць! Ну вось, я свабодны.
- Хачу папытацца ў вас, што вы думаеце пра гэты замах на прэм'ер-мiнiстра
Мак-Адама?
- Наiўна! - адразу адказаў Пуаро. - Наўрад цi можна прыняць яго сур'ёзна.
Выстралам з вiнтоўкi не дасягнеш мэты. Задума ўстарэлая.
- Але яна блiзкая да мэты ў наш час, - напомнiў я яму.
Пуаро нецярплiва пакiваў галавою. Ён ужо быў гатовы адказаць, але ў гэты
час гаспадыня ўсунула ў дзверы галаву i сказала, што ўнiзе чакаюць два
джэнтльмены i хочуць яго бачыць.
- Яны не назвалi сваiх прозвiшчаў, сэр, кажуць, што па вельмi важнай
справе.
- Хай заходзяць сюды, - сказаў Пуаро, акуратна складваючы свае шэрыя
штаны.
Праз некалькi хвiлiн у пакой зайшлi два вiзiцёры. Маё сэрца ёкнула, таму
што ў адным я пазнаў лорда Эстэра, спiкера палаты абшчын, а яго кампаньён быў
не хто iншы, як мiстэр Бернард Додж, сябра ваеннага кабiнета i, як я ведаў,
блiзкi сябар прэм'ер-мiнiстра.
- Пан Пуаро? - звярнуўся лорд Эстэр. Мой сябар пакланiўся. Лорд паглядзеў
на мяне i сказаў з зап





Содержание раздела