Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Куртад Пьер - Канец Iталii (На Белорусском Языке)


П'ер Куртад
Канец Iталii
Пераклад: А.Мароз
Аўтобус пад'язджаў да Рыма.
- Мадам i месье, - пачулiся словы гiда, якi сядзеў побач з шафёрам,
давяральна схiлiўшыся над мiкрафонам, - мы цяпер едзем па так званай Кампанiя
Рамана*. Хутка вы ўбачыце сем пагоркаў Вечнага Горада. Мы знаходзiмся ў кутку
свету, якi быў апеты найвялiкшымi паэтамi i даў сюжэты для славутых карцiн.
Гэты ўрадлiвы да самага канца iснавання Рымскай iмперыi край выглядае цяпер
спустошаным, але тым не менш велiчным...
* Назва мясцовасцi, якая ляжыць на поўдзень ад Цiбра, памiж морам i
Апенiнамi.
"Вось яна, гэтая Кампанiя Рамана, - падумаў Арман, - над якой лiў слёзы
Шатабрыян, над якой Гётэ... над якой Стэндаль... i столькi iншых, i столькi
фраз, слоў..."
- У цябе ёсць Стэндаль?
- Ёсць, любы, - сказала маладая жонка Армана, з якой яны былi ў вясельным
падарожжы.
Лора, як i ён, скончыла фiлалагiчны факультэт, i таму яны былi ўпэўненыя,
што, працуючы ўдваiх, змогуць жыць спакойна. Яны мелi ўсё, каб быць
шчаслiвымi.
Арман адгарнуў "Старонкi Iталii", выдадзеныя Марцiно, на 232 старонцы i
цiха, усхваляваны гукам уласнага голасу, прачытаў: "За тры цi чатыры лье ад
Рыма пачынаеш заўважаць гэтае поўнае бязлюддзе, гэтае цудоўнае запусценне, пра
якiя гаварылi столькi падарожнiкаў. Калi б такому вялiкаму манарху, як
Напалеон, удалося акультурыць гэтыя землi, Рым страцiў бы тры чвэрцi сваёй
прыгажосцi. Я еду i бачу краявiды, якiя выклiкаюць захапленне, гэта значыць
сумныя, спакойныя, грандыёзныя, якiя глыбока кранаюць душу..."
- Што з табой, дарагая?
- Не, нiчога, - сказала яна. - Гэта спёка. Зараз пройдзе...
Але гэта не праходзiла. Трэба было спынiць аўтобус. Лорын твар пазелянеў.
На лбе блiшчалi буйныя кроплi халоднага поту. Арман падтрымлiваў ёй галаву над
адной з тых канаў, што бачылi рымскiя легiёны i самога Стэндаля, якi,
памiраючы ад суму, пакiдаў Чывiтавек'я. Горад гэты можна было бачыць i цяпер,
адлюстраваны на сценках палiўных рэзервуараў, знемагаючы ў белым святле.
- Мне лепш, - сказала яна, - ужо лепш. Не хвалюйся... Зараз паедзем, я
заплюшчу вочы, паспрабую заснуць.
- Але ты нiчога не ўбачыш, - сказаў Арман.
- Нiчога, ты мне раскажаш. Я ўбачу ўсё тваiмi вачыма...
Гэта кранула Армана да слёз. Лора не была прыгожай, але мiж iмi iснавала
вялiкая iнтэлектуальная блiзкасць. Да таго ж наперадзе ў iх было ўсё жыццё.
Яны селi ў аўтобус. Яна прыпала тварам да яго пляча. Ён прыкрыў вочы
рукой. Яна сказала: "Расказвай".
Арман глядзеў на пралысiны ўзгоркаў, на вялiзныя яркiя рэкламныя шчыты,
што ўзвышалiся тут i там i настойлiва патрабавалi ад аўтамабiлiстаў ужываць
аперытыў Бранка i машыннае масла Эсо.
"Але, зрэшты, - падумаў ён, - Стэндалю, магчыма, спадабалася б сустрэць у
гэтым поўным бязлюддзi i цудоўным запусценнi рэкламу тканiн фiрмы..."
Ён меў на ўвазе букеты чырвоных металiчных ружаў, разоў у дваццаць большых
за звычайныя, прымацаваныя на слупах, якiя стаялi на роўнай адлегласцi ўздоўж
дарогi.
- Ведаеш, любая, гэта вельмi прыгожа. Але вельмi цяжка пра гэта гаварыць,
менавiта таму, што вельмi прыгожа. Таму, што нiчога i няма. У сутнасцi, гэта
прыгажосць успамiнаў. Я задаю сабе пытанне, што павiнны думаць тыя, хто не
атрымаў класiчнай адукацыi? Асабiста я згадваю падручнiк лацiны i граматыку
Крузэ. Гiд сказаў, што мы ўедзем у Рым праз браму Народа, якую перабудаваў
Мiкеланджэла. Я якраз успомнiў, што Стэндаль пiша, як ён уязджаў праз гэтую
самую браму Народа i мытнiкi сваiмi адмiнiстрацыйнымi прычэпкамi прымусiлi яго
п





Содержание раздела