Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Линдгрен Астрид - Браты Львiнае Сэрца (На Белорусском Языке)


Астрыд Лiндгрэн
Браты Львiнае Сэрца
Аповесць-казка
Пераклад: С.Лузгiна, Т.Лукша
1
Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае
Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што
гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым
не менш, кожнае яе слова - праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi,
хто ведае пра гэта.
З самага пачатку прозвiшча Львiнае Сэрца не належала Джанатану. Яго
прозвiшча было Леў, гэта значыць, як прозвiшча мацi i маё. Мяне завуць Карл
Леў, а маму Сiгрыд Леў. Бацьку называлi Аксель Леў, але з той пары як ён
выйшаў у мора, мы пра яго больш нiчога не чулi.
I расказаць я хачу вам менавiта пра тое, як Джанатан стаў Джанатанам
Львiнае Сэрца i што адбылося пасля гэтага.
Джанатан ведаў, што я павiнен быў хутка памерцi. Здаецца, усе ведалi пра
гэта, акрамя мяне. У школе пра гэта таксама ведалi, таму што я часта прапускаў
урокi, кашляў i заўсёды быў хворы. Апошнiя шэсць месяцаў я зусiм не мог
хадзiць у школу. Усе жанчыны, якiм мама шыла, таксама ведалi пра гэта, i
дзякуючы адной з iх, якая размаўляла надта гучна, я даведаўся ўсю праўду. Яны
думалi, што я сплю, але я проста ляжаў з заплюшчанымi вачыма i працягваў так
ляжаць, каб яны не здагадалiся, што я даведаўся пра жахлiвую рэч - што хутка
памру.
У мяне, вядома, прапаў настрой, я напалохаўся, але не хацеў, каб мацi
бачыла гэта. Джанатану ж, калi ён прыйшоў дадому, я ўсё расказаў.
- Ты ведаеш, што я хутка памру? - запытаўся я ў яго.
Джанатан на хвiлiну задумаўся. Вiдаць, яму не хацелася адказваць, але ў
рэшце рэшт ён сказаў:
- Але, я ведаю.
Я заплакаў яшчэ мацней.
- Як гэта жахлiва, як жахлiва, што павiнны памiраць людзi, якiм яшчэ няма
i дзесяцi!
- А ведаеш, Сухарык, я думаю, што ўсё гэта будзе не так i жахлiва, -
сказаў Джанатан, - я думаю, тады для цябе настане дiвосны час.
- Дзiвосны? - не паверыў я. - Што ж тут дзiвоснага - ляжаць пад зямлёй i
быць мёртвым?
- Ну што ты. Гэта ж толькi твая абалонка ляжыць пад зямлёй, а ты сам
трапляеш туды, дзе ўсё зусiм iначай.
- Куды? - спытаў я, хаця ледзь яму паверыў.
- У Наджыялу.
"У Наджыялу". - Ён вымавiў гэта слова так, быццам яго паўсюдна вельмi
добра ведалi, хаця я чуў яго ўпершыню.
- Наджыяла? - перапытаў я зноў. - А дзе гэта?
Джанатан прызнаўся, што дакладна не ведае, але гэта знаходзiцца недзе па
той бок зорак. I ён пачаў расказваць мне пра Наджыялу.
- Там яшчэ час легенд i казак, i я ўпэўнены, што табе там спадабаецца. Бо
ўсе нашы казкi прыйшлi з Наджыялы, i як толькi туды трапiш, ты пачнеш прымаць
удзел у прыгодах - з ранiцы да вечара, нават i ўночы. Павер, Сухарык, усё-ўсё
будзе зусiм iначай, гэта не тое што ляжаць, кашляць i не магчы рухацца.
Джанатан заўсёды называў мяне Сухарыкам. Ён пачаў называць мяне так, калi
я быў яшчэ зусiм маленькi. I калi я запытаў у яго, чаму ён так мяне называе,
ён сказаў, што вельмi любiць сухарыкi, асаблiва такiя, як я. Так, ён любiў
мяне, i гэта было цяжка зразумець, таму што быў я даволi непрыгожы, неразумны,
няўклюдны хлопчык.
- Калi б ты не быў такi непрыгожы, бледнатвары, крываногi хлопчык, ты не
быў бы Сухарыкам, якога я так люблю, - часта паўтараў мне Джанатан.
Але ў той вечар, калi я напалохаўся, што памру, ён сказаў, што як толькi
траплю ў Наджыялу, я адразу стану дужым i прыгожым.
- I буду прыгожы, як ты?
- Ты будзеш яшчэ прыгажэйшы.
Яшчэ прыгажэйшы - гэта дарэмна, бо прыгажэйшых хлопчыкаў за Джанатана няма
i быць нiколi не можа. Адна





Содержание раздела