Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Линдгрен Астрид - Лота (На Белорусском Языке)


Астрыд Лiндгрэн
Лота
Пераклад: С.Лузгiна, Т.Лукша
ЛОТА ХОЧА ВЫРАСЦI
Тата гаворыць, што калi не было ў хаце дзяцей, дык усюды быў мiр i спакой.
Шум пачаўся з той самай хвiлiны, калi троху падрос Джонас i пачаў калацiць
сваёй бразготкай аб калыску.
Джонас - мой старэйшы брат. Мяне завуць Марыя, а маю маленькую сястру -
Лота. Звычайна Джонас быў асаблiва шумны ў нядзелю ранiцай, калi тата вельмi
хацеў спаць. З часам Джонас рабiў усё больш шуму, i тата празваў яго Вялiкiм
Шумам. Мяне ён назваў Маленькiм Шумам, бо я не такая шумлiвая, як Джонас. Я
магу быць зусiм цiхай i сядзець моўчкi.
Калi ў нашай сям'i з'явiлася Лота, тата даў ёй мянушку Маленькi Арэшак, я
i сама не ведаю чаму.
Мама называе нас сапраўднымi iмёнамi: Джонас, Марыя i Лота. Iншы раз яна,
а таксама Джонас i Лота завуць мяне Мiа-Марыя.
Мартэнсаны - наша прозвiшча, i мы ўсе жывём у доме, пафарбаваным у жоўты
колер.
Часам Лота злуецца, што яна не такая вялiкая, як мы. Нам дазваляюць
хадзiць на плошчу самiм, а Лоце не.
Джонас i я ходзiм туды кожную суботу, каб купiць у краме цукеркi. Але мы
заўсёды прыносiм цукеркi i Лоце, таму што так трэба рабiць.
Мiнулай вясной, у адну з субот, iшоў такi густы дождж, што нам трэба было
б застацца дома. Але мы, узяўшы вялiкi парасон нашага таты, усё роўна
адправiлiся за цукеркамi. Мы купiлi мятныя цукеркi i жвачкi, з якiх выдзiмалi
маленькiя шарыкi. Калi мы вярталiся дамоў пад парасонамi i смакталi цукеркi,
Лота назiрала за намi праз акно.
Няшчасная Лота! Iшоў дождж, i ёй не дазвалялi нават гуляць на вулiцы.
- I чаму гэтаму дажджу трэба iсцi? - спытала Лота.
- Каб гароднiна расла, i нам было б што есцi, - адказала мама.
- Але ж чаму трэба iсцi дажджу на плошчы? - спытаў Джонас. - Мо каб раслi
цукеркi?
Гэта рассмяшыла маму.
Увечары, калi мы ўжо леглi спаць, Джонас сказаў мне:
- Даражэнькая Марыя, калi мы паедзем да бабулi з дзядулем, мы больш не
будзем саджаць моркву на агародзе, мы лепш пасадзiм цукеркi.
- Але ж морква больш карысная для зубоў, - адказала я. - Мы маглi б
палiваць iх, - я мела на ўвазе цукеркi, - маёй палiвачкай.
Мне было вельмi прыемна нават успамiнаць аб маёй маленькай, зялёненькай
палiвачцы. Яна стаяла на палiцы ў падвале дома маiх бабулi i дзядулi ў вёсцы.
Мы заўсёды жылi там летам.
Вы нiколi не здагадаецеся, што зрабiла Лота, калi мы былi там мiнулым
летам. За клуняй знаходзiлася вялiкая куча гною. Мiстэр Джонас, дзядулеў
памочнiк, раскiдваў гэты гной па зямлi, каб расла лепш гароднiна.
- Чаму патрэбна ўгнаенне? - спытала Лота.
- Усё расце лепш, калi яго раскiдаць па зямлi, - адказаў ёй тата.
- I трэба яшчэ, каб дождж пайшоў, - дадала Лота. Яна памятала, што
гаварыла мама Джонасу, калi iшоў дождж у тую суботу.
- Правiльна, Лота. - Тата быў вельмi задаволены.
Апоўднi пачаўся моцны дождж.
- Цi бачыў хто-небудзь Лоту? - спытаўся тата.
Мы ўсе пацiскалi плячыма. Нiхто не бачыў яе ўжо даўно, i мы пачалi яе
шукаць.
Спачатку мы шукалi яе ў хаце - у шафе, у паддашку, у падвале. Але Лоты не
было нiдзе.
Тата расхваляваўся. Ён абяцаў маме глядзець за намi. "Можа, яна на
вулiцы?" - падумаў ён.
Мы пайшлi да клунi. Мы абшукалi ўсе куточкi, злазiлi на вышкi, але Лоты не
было нiдзе.
Потым мы паглядзелi за клуню. Вось яна дзе была. Пад дажджом, прамоклая
наскрозь, яна стаяла ў сярэдзiне гнаявой кучы.
- Што ты тут робiш, Маленькi Арэшак? - усклiкнуў тата.
- Я хачу вырасцi i быць такой жа вялiкай, як Джонас i Марыя, - адказала
Лота.
Часам Лота можа так дзяцiнiцца!
НАШЫ ГУЛЬНI
Кож





Содержание раздела