Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Мар Уолтер - Вершы (На Белорусском Языке)


Уолтэр Дэ Ля Мар
Вершы
Пераклад: Алена Таболiч
Гронкi вiнаграду
"Вiнаградную гронку!" - Цiмох закрычаў;
"Чырвоны гранат!" - патрабуе Элейн;
"А мне каб смятанкi - ну хоць бы паўшклянкi", -
Цiхенька кажа Джэйн.
"Браткаў стракатых!" - Цiмох закрычаў;
"Прымулу мне!" - патрабуе Элейн;
"Букецiк пралескаў, растуць што на ўзлеску" -
Цiхенька кажа Джэйн.
"Залатую карэту!" - Цiмох закрычаў;
"Срэбныя крылы!" - хоча Элейн;
"А мне дык даволi вазочка ў полi" -
Цiхенька кажа Джэйн.
Срэбра
Цiхутка, марудна, па роснай траве
У срэбных пантофлях поўня плыве.
Туды i сюды кiне вокам сваiм,
I сад ахiнецца ў срэбраны дым.
А вокны начныя праз срэбра фiранак
Хапаюць праменi, бо хутка ўжо ранак.
Раскiнуўшы срэбныя лапы ўбок,
У будцы сабачай ляжыць абiбок.
А шызай галубцы з магчымых убораў
Прыснiлася футра са срэбраных пёраў.
I мышка начная, што тая паненка -
У срэбры пазногцi i ў срэбры сукенка.
I нерухома ў вадзе прамянiстай
Рыбка гарыць луской серабрыстай.
Бедны птах
Бедны птах! -
Нi рук, нi пальцаў няма ў цябе;
Толькi анёлкавыя крылы.
А мае крылы дзе?
Маўклiвая рыбка!
Нi рук, нi ног, нi крылаў у цябе.
Толькi хвосцiк ды жабры.
А маё дыханне дзе?
Дзiкая былiнка!
Нi вачэй, нi вушэй, нi мовы,
Каб бачыць свет, слухаць ды словы казаць,
Нi сэрца, нi душы, каб усё адчуваць.
I ўсё-ткi як бы я хацеў
На сонцы i ў цяньку, як ты,
Праменiць прыгажосць,
Пяшчоту, дабрыню.
Зiма
Халодныя ветры
Свiшчуць у снежным паветры.
I голыя струны галiнак гудуць.
Снягiр у чырвонай манiшцы
Чакае, калi маразы надыйдуць.
А сонца праменняў
Кiдае апошнiя жменi
Свайго скупога святла
На прыгажосць незямную
На белыя дахi жытла.
Хутка цямнее,
У печы апошняя iскарка тлее.
У комiне вецер раве.
А над морам замёрзлае пены
Белая поўня плыве.





Содержание раздела