Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Мориак Франсуа - Клубок Гадзюк (На Белорусском Языке)


Франсуа Марыяк
Клубок гадзюк
Раман
Пераклад: Леанiд Казыра
...Божа, ведай, што мы самi не можам жыць у згодзе
i ладзе, i не ведаем мы, чаго хочам, i iдзём усё далей
i далей ад сапраўдных жаданняў нашых.
Св. Тэрэза Авiльская
Вораг усiх сваiх блiзкiх, у душы - нянавiсць i сквапнасць, - ганебная
натура! I тым не менш я хачу, каб вы паспагадалi гэтаму чалавеку, каб лёс яго
хоць трошкi запаў вам у сэрца. Да самай смерцi ўбогiя iмкненнi i парывы
засланялi ад яго святло... А яно ззяла так блiзка, што часам яркiя промнi
даходзiлi i да гэтай iстоты i апякалi яе... Нiкчэмныя, убогiя iмкненнi...
Але перш за ўсё - людзi не такiя ўжо i мiласэрныя хрысцiяне. Ён стаў iх
пакутнiкам i мучыцелем iх. Сярод нас вунь колькi строгiх суддзяў няшчаснага
грэшнiка! А менавiта яны i адводзяць ад яго iсцiну, i нiколi ёй ужо не
прабiцца праз iх натоўп!
Не, не грошай хацеў гэты скнара, не помсты прагнуў гэты вар'ят... Што ён
любiў на самай справе, вы даведаецеся, калi ў вас хопiць сiлы i мужнасцi
выслухаць яго споведзь разам з апошнiм прызнаннем, што перапыняецца смерцю...
Частка першая
I
Ты не паверыш сваiм вачам, калi адамкнеш мой сейф i знойдзеш там на стосе
каштоўных папер гэтае пасланне! Можа, было б лепш даверыць гэтае пiсьмо
натарыусу, i ён перадаў бы яго табе пасля маёй смерцi; або пакласцi ў шуфляду
пiсьмовага стала, - дзецi, ведама, кiнуцца туды адразу, калi яшчэ мой труп не
паспее i астыць. Але справа ў тым, што многа год пiсаў я ў думках i зноў
перапiсваў гэты доўгi лiст, i шмат разоў бяссоннымi начамi мне ясна бачылася,
як ляжыць гэты дакумент помсты i адплаты на палiчцы пустога сейфа. Дакумент,
якi рыхтаваўся амаль паўстагоддзя... Супакойся. Зрэшты, ты ўжо супакоiлася:
"Усе паперы там, на месцы". Я нiбы чую гэты твой радасны воклiч. Ты вярнулася
з банка i, не адхiнуўшы нават жалобнага вэлюму, крычыш дзецям: "Усе паперы
там, на месцы!"
А так мала не хапiла, каб iх там не аказалася: я ўжо збiраўся зрабiць усё,
што трэба. Варта было мне толькi захацець, i ў вас цяпер нiчога не было б,
акрамя дома i зямлi. На ваша шчасце, нянавiсць мая патухла: я перажыў яе, хоць
доўгi час быў перакананы, што гэта i ёсць маё самае моцнае, самае жывучае
пачуццё... Але, прынамсi, на сёння яно пакiнула мяне. I мне, старому, дабiтаму
чалавеку, сёння цяжка нават сабе ўявiць таго вар'ята, якi цэлымi начамi не так
абдумваў сваю помсту (гэтая бомба замаруджанага дзеяння была ўжо даўно
зроблена з такой руплiвасцю, што я ганарыўся ёю), як шукаў спосабаў пацешыцца
ёю. Я хацеў тады дажыць да таго моманту, калi ты вернешся з банка i адамкнеш
пусты сейф. Як бы ў вас усiх выцягнулiся твары! Трэба было толькi выдаць табе
даверанасць на права адчынiць сейф не надта рана i не надта позна, каб
пацешыць сябе апошняй радасцю i пачуць вашы безнадзейныя галасы: "Дзе
каштоўныя паперы? Дзе паперы?.." I мне здавалася тады, што нават самая
пакутлiвая агонiя не сапсавала б майго радаснага настрою. А я быў здольны на
такое. Аднак хто i калi давёў мяне да гэтага? Не быў жа я вылюдкам, пачварай.
Ужо чатыры гадзiны, а паднос, што стаiць на маiм стале ад самага снедання,
яшчэ не прынялi. Па брудных талерках поўзаюць мухi. Я званiў. Дарэмна. У вёсцы
званкi заўсёды сапсаваныя. I я цярплiва чакаю ў тым самым пакоi, дзе спаў яшчэ
хлопчыкам i дзе хутка, вiдаць, i памру. А ў дзень маёй смерцi дачка мая
Жэнеўева перш-наперш захоча адваяваць гэты пакой сваiм дзецям. Я адзiн займаю
самы вялiкi i самы лепшы пакой. Але ўспомнiце i паглядзiце праўдзе ў вочы: я
хац





Содержание раздела