Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Кветкi Па Сезону (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
КВЕТКI ПА СЕЗОНУ
Эцьен Карлю выйшаў з таксi перад галоўнай брамай могiльнiка Манпарнас,
несучы букет хрызантэм, у якiм палалi ўсе колеры восенi - ад цёмна-аранжавага
да светла-жоўтага. Калi ён мiнаў двух вартаўнiкоў, што стаялi пры ўваходзе,
адзiн з iх яму пакланiўся. Заняты сваiмi кветкамi, ён ледзь кiўнуў у адказ.
- Вы яго ведаеце, шэф?
- Ведаю... трошкi... Гэта настаўнiк... Яго жонку пахавалi на сёмай
дзялянцы ў канцы верасня... Ён прыходзiць у чацвер... У гэты дзень у яго няма
заняткаў... Ён мне тады сам гаварыў.
- Занадта малады для ўдаўца... Доўга хадзiць не будзе.
- Хто яго ведае... Нiхто не можа ведаць... Гледзячы якiя людзi.
Каб яны пра гэта запыталi чалавека ў чорным, з коратка падстрыжанай
барадой, што так нязграбна нёс хрызантэмы - то як дзiця на руках, то за
спiной, - ён бы адказаў, што будзе прыходзiць сюды кожны чацвер аж да самай
смерцi i жадае, каб гэта здарылася з iм як найхутчэй. Раптоўная страта Люсiлi
была для яго непапраўным няшчасцем, i розум яго нiяк не мог да гэтага
прывыкнуць. Яны пражылi разам толькi пяць гадоў, але ўсё ў iм змянiлася. Да
жанiцьбы ён быў чалавек сур'ёзны (крыху нудны, як адзначалi жанчыны) i нiчога
не прызнаваў, апроч сваёй працы. Ён любiў выкладаць свой прадмет, правiў
напiсанае i рыхтаваў доктарскую дысертацыю. Па-за межамi навукi свет для яго
быццам i не iснаваў.
Нечакана, у адным з горных гатэляў, дзе ён праводзiў вакацыi, ён сустрэў
Люсiль, дзяўчыну такой рэдкай красы - блакiтныя вочы, залацiсты волас,
грацыёзная шыя, гiбкiя плечы, - што ўсе гэтыя пяць гадоў дзiвiўся i
захапляўся, не верачы ў яе рэальнасць. Нават калi ён трымаў яе раздзетую ў
ложку i яна глядзела на яго знiзу, ласкавая i пакорная, ён уяўляў яе iстотай з
чарадзейнай казкi. Яна нагадвала яму вобразы Шэкспiра i Мюсэ; i ён папракаў
сябе за гэтыя кнiжныя аналогii, за тое, што нават i ў каханнi застаецца
вучоным педантам. Не, Люсiль не паўтарала сабою выдуманых гераiнь, а была
жанчынай сапраўднай - вясёлая, пяшчотная, юная целам i душой. Часам яна
дражнiла мужа сваiм мiлым какецтвам i трошкi крыўдзiла, але ў яго памяцi
засталася навек увасабленнем абаяльнасцi i непаўторнага хараства.
- Я страцiў сваё шчасце, - са смуткам шаптаў ён, iдучы да магiлы, для яго
свяшчэннай.
"Паўднёвая трэцяя", "Заходняя другая"... У першыя тыднi ён карыстаўся
надпiсамi, каб знайсцi дарогу. Цяпер ён iшоў проста да плiты з шэрага мармуру,
на якой было выбiта: "Люсiль Карлю, уроджаная Абан (1901-1928)" i нiчога
больш. Спачатку ён збiраўся дадаць лацiнскi надпiс: "conjugi, amicае" (жонцы i
другу), але палiчыў гэта нясцiплым. Дабiраючыся да яе магiлы, ён абыходзiў
пышныя фамiльныя склепы з брыдкiмi помнiкамi ў гатычным альбо егiпецкiм стылi,
крыклiвымi сведкамi багацця якiх-небудзь сталёвых цi бакалейных магнатаў.
Наколькi лепшай здавалася яму звычайная гладкая плiта, без аздабленняў, -
апошнi падарунак, выбраны iм з любоўю для сваёй жонкi! Апошнi? Не, зусiм не
апошнi. Ён прынёс сягоння хрызантэмы, палымяныя колеры якiх ёй так падабалiся
калiсьцi. Быць не можа, каб яна ляжала пад гэтай плiтой! Ён жа выразна чуе яе
голас:
- Ты iзноў прыносiш мне кветкi... Як гэта мiла, дарагi мой!
Ён успомнiў, як не хацеў верыць, як адмаўляўся прызнаць, калi лекар,
нахiлiўшыся над сэрцам Люсiлi, сказаў: "Усё скончана". Як магла яна яго
пакiнуць? Гэта так не падобна на Люсiль, уважлiвую, далiкатную, якая нiколi не
адчайвалася.
Ён паклаў хрызантэмы наўскасяк пад яе прозвiшчам i стаяў перад магiлай,
глыбока заду





Содержание раздела