Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Нараджэнне Майстра (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
НАРАДЖЭННЕ МАЙСТРА
Мастак П'ер Душ якраз канчаў нацюрморт - кветкi ў аптэчным слоiку i
баклажаны на талерцы, - калi ў майстэрню ўвайшоў пiсьменнiк Поль-Эмiль Глез.
Некалькi хвiлiн Глез глядзеў, як працуе яго сябар, потым рашуча сказаў:
- Не!
Мастак перастаў падпраўляць баклажан i ў здзiўленнi падняў галаву.
- Не, - паўтарыў Глез. - Не! Так ты нiколi не будзеш мець поспеху. Ёсць у
цябе майстэрства, ёсць у цябе талент, i чалавек ты сумленны. Але твой жывапiс,
галубчык, занадта просты, нават банальны. Ён не крычыць, не лезе ў вочы. У
Салоне, дзе пяць тысяч палотнаў, твае карцiны не прыцягнуць увагi сонных
разявак... Не, П'ер Душ, поспеху мець ты не будзеш. А шкада.
- Але чаму? - уздыхнуў сумленны мастак. - Я малюю тое, што бачу. Стараюся
выявiць тое, што адчуваю.
- Справа не ў гэтым, мой бедны сябра. У цябе ёсць жонка, галубчык, жонка i
трое дзяцей. Кожнаму з iх трэба па тры тысячы калорый у дзень. А карцiн куды
больш, чым пакупнiкоў, i дурняў куды больш, чым знаўцаў. То якiм жа спосабам,
П'ер Душ, ты мяркуеш выбiцца з натоўпу нiкому не вядомых няўдачнiкаў?
- Працай, - адказаў мастак, - i шчырасцю.
- Гэта несур'ёзна. Ёсць толькi адзiн спосаб разбудзiць сонных дурняў, П'ер
Душ, - адважыцца на што-небудзь небывалае. Абвясцi ўсiм, што ты едзеш на
Паўночны полюс паляваць сярод iльдоў. Выйдзi на вулiцу ў вопратцы эгiпецкага
фараона. Альбо яшчэ лепш - ствары якую-небудзь новую школу. Выцягвай, як
бiлецiкi з капялюша, розныя вучоныя словы: экстэрыярызацыя, дынамiзм,
падсвядомасць, абстракцыя - i складай манiфесты. Адмаўляй рух цi, наадварот,
спакой, белае цi чорнае, круг цi квадрат. Выдумай якi-небудзь "неагамерычны"
жывапiс, якi прызнае толькi жоўты колер i чырвоны, жывапiс "цылiндрычны",
"актаэдрычны", "чатырох вымярэнняў"...
У гэты момант дзiвосны i тонкi пах духоў абвясцiў аб з'яўленнi панi
Каснеўскай. Гэта была прыгожая полька, сiнiмi вачамi якой захапляўся П'ер Душ.
Выпiсваючы дарагiя часопiсы з раскошнымi рэпрадукцыямi шэдэўраў, намаляваных
трохгадовымi дзецьмi, яна не сустракала там прозвiшча сумленнага Душа, а таму
лiчыла яго жывапiс нiкуды не вартым. Выцягнуўшыся на канапе, яна зiрнула на
пачатае палатно, трасянула пасмамi льняных валасоў i ўсмiхнулася з лёгкай
пагардай:
- Учора я была на выстаўцы мурынскага мастацтва эпохi росквiту, -
паведамiла яна сваiм пявучым, раскацiстым голасам. - Ах! Якая экспрэсiя! Якая
выразнасць! Якая сiла!
П'ер Душ прынёс i паказаў ёй гатовы партрэт, якi яму самому падабаўся.
- Нядрэнна, - працадзiла яна праз зубы. I пайшла... пахучая, пявучая,
iмклiвая i расчараваная.
Шпурнуўшы палiтру ў кут, П'ер Душ павалiўся на канапу.
- Пайду ў страхавыя агенты, у банк, у палiцыю, абы куды! - заявiў ён. -
Мастацтва - самы нiкчэмны занятак. Каб мець поспех у разявак, трэба быць
махляром альбо шэльмай. А крытыкi, замест таго каб падтрымлiваць майстроў,
расхвальваюць дзiкунства. Хопiць з мяне! К д'яблу!
Выслухаўшы гэты крык душы, Поль-Эмiль Глез закурыў цыгарэту i надоўга
задумаўся.
- А можаш ты, - запытаў ён нарэшце, - аб'явiць урачыста i зусiм сур'ёзна
Каснеўскай i некаторым iншым, што апошнiя дзесяць гадоў распрацоўваеш новы
творчы метад?
- Хто? Я?
- Пачакай... Я апублiкую ў часопiсах парачку артыкулаў для нашай "элiты" i
паведамлю, што ты засноўваеш iдэааналiтычную школу жывапiсу. Да гэтага часу
партрэтысты ў сваiм невуцтве вывучалi чалавечае аблiчча. Глупства! Сапраўдная
сутнасць чалавека - гэта тыя вобразы, якiя ён абуджае ў нас. Напрыклад,
партрэт п





Содержание раздела