Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Палярына (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
ПАЛЯРЫНА
- Цi ведалi вы цудоўнага аўстрыйскага паэта Рызэнталя? - запытаў ён.
- Я сустракаў яго толькi адзiн раз, - адказаў я. - Мне помнiцца, ён тады
гаварыў пра Расею, нейк вельмi прыгожа сплятаючы наiўнае з таямнiчым. Вакол
яго расповядаў нiбы калыхаўся лёгкi туман, якi надаваў апiсаным iм персанажам
контуры прыблiзныя i формы, што выходзiлi за мяжу чалавечага... Нават голас
яго быў дзiўны i як бы прыкрыты адлегласцю... Так, сапраўды, бачыць яго мне
давялося ўсяго адзiн раз, i ўсё ж я палюбiў яго больш, чым многiх звычных i
блiзкiх мне людзей... Хутка пасля гэтай кароткай сустрэчы я прачытаў
паведамленне аб яго смерцi. Сумна мне стала, але я не здзiвiўся, бо выгляд у
яго быў, як у жывога нябожчыка. Потым, даволi часта, вандруючы ў самых розных
краiнах, у Францыi, у Германii, у Iталii, усюды я знаходзiў сяброў Рызэнталя:
то мужчыну, то жанчыну, якiм ён напоўнiў сэнсам жыццё, прасвятлiў розум i
якiя, дзякуючы яму, мелi больш далiкатнасцi i чуласцi, чым iншыя чалавечыя
iстоты.
- Я вельмi рад, што мы аднолькавай думкi, - прамовiў ён, - бо я таксама
быў другам Рызэнталя. Як i вы, я з iм бачыўся толькi гадзiну, але забыць яго
ўжо не мог. Гады тры таму, праязджаючы праз маю мясцовасць, ён мяне ўзгадаў,
даслаў лiст i спынiўся ў мяне на адзiн дзень. Пачыналася восень, i было
халаднавата. Я жыву каля падножжа высокiх гор. Рызэнталь, чалавек зябкi i
кволы, быў апрануты па-летняму i адчуваў сябе дрэнна без цёплай вопраткi. "Цi
не маглi б вы, - сказаў ён, усмiхнуўшыся, - мне пазычыць палiто?" А вы бачыце,
што я намнога таўсцей i ростам вышэйшы за нашага сябра. Я пайшоў шукаць сваю
карычневую палярыну, у якой звычайна выходзiў узiмку на паляванне. Рызэнталь,
усцешаны, паказаў мне, што можа з галавой укруцiцца ў пышныя падвойныя складкi
матэрыi, i, накiнуўшы на сябе палярыну, доўга прагульваўся разам са мной пад
кронамi дрэў.
Мой дом, сад, асенняе, ледзь пажоўклае лiсце, высокiя горы навокал - днём,
а ўвечары - камiн, у якiм зырка палалi сухiя дровы, так яму спадабалiся, што
ён вырашыў застацца ў мяне яшчэ на адзiн дзень. Уночы ён разаслаў палярыну на
сваiм ложку, а назаўтра ранiцай апрануў яе як рабочы халат. Вечарам ён сказаў
мне, што яму не хочацца выязджаць адсюль, а я, са свайго боку, нiчога так не
жадаў, як затрымаць пры сабе як мага даўжэй гэтага арыгiнальнага i мiлага
чалавека. Вось так, дзень за днём, мiнула два тыднi, а ён усё гасцяваў у мяне,
не разлучаючыся з палярынай. Нарэшце Рызэнталь паехаў, пакiнуўшы мне на памяць
паэму, напiсаную ў гэтыя днi. Праз некалькi месяцаў я даведаўся, што ён памёр.
Пасля яго смерцi, на другi год, таксама ранняй восенню да мяне з'явiўся
новы госць - французскi пiсьменнiк, празрысты, адшлiфаваны стыль якога мне
вельмi падабаецца. Асабiста мы з iм тады былi яшчэ мала знаёмыя. Ён гэтак жа
спынiўся ў маiм гарадку толькi на адзiн дзень, спяшаючыся па нейкiх справах у
Вену. За ежаю гутарка ў нас не клеiлася, iшла вельмi туга. Мне ўжо здавалася,
што сяброўства, на якое я разлiчваў, не мае пад сабой грунту, рассыпаецца, як
пясок, што людзi мы розныя, i з жалем рабiў выснову, што так i давядзецца нам
расстацца, не абмяняўшыся словам шчырым i значным. Паснедаўшы, мы выйшлi на
прагулку ў крануты восенню сад. Госць пачаў скардзiцца на сырасць, i я прынёс
яму палярыну Рызэнталя.
I тут здарылася дзiўнае. Накiнуўшы на плечы гэтую адзежыну, ён зрабiўся
адразу нейкiм iншым, не такiм, як быў. Яго лагiчныя развагi, праўдзiвыя i
горкiя, раптам страцiлi рэзкасць, пам





Содержание раздела