Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Жыццё Людзей (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
Жыццё людзей
урыўкi з Усеагульнай гiсторыi,
выдадзенай у 1992 годзе ўнiверсiтэтам Тамбукту
Пераклад: Л.Казыра
РАЗДЗЕЛ CXVIII
1954 - надзвычайныя здарэннi на Зямлi. 1959 - выданне "Жыцця людзей" на
Ўране. 1982 - першае выданне на Зямлi.
Як толькi ў канцы 1970 года памiж Зямлёй i большасцю вялiкiх планет
наладзiлiся дружалюбныя адносiны, зямным вучоным захацелася параўнаць свае
гiпотэзы i дактрыны з навуковымi працамi iншапланетных калег.
Рабiць гэтае параўнанне часта было даволi цяжка, бо, як вядома, найбольш
слынныя фiзiкi Венеры, Юпiтэра i Марса не ўспрымаюць нi святла, нi гукаў i
жывуць у свеце радыяцый, пра якiя мы дагэтуль нiчога не ведалi. Але сёння, у
1992 годзе, дзякуючы хуткаму развiццю тэорыi пачуццёвых эквiвалентаў, можна
сказаць, што мы здольныя перакласцi на зямную мову ўсе мовы планет, акрамя
Сатурна.
Адным з самых цiкавых адкрыццяў нашай эпохi сталi працы, што напiсалi пра
нас, жыхароў Зямлi, вучоныя iншых планет. Людзi i падумаць не маглi, што
натуралiсты з Марса, Венеры i нават Урана мiльёны гадоў назiраюць за Зямлёй
пры дапамозе куды больш дасканалых iнструментаў, чым нашы. Зямная навука
далёка адстала ад дасягненняў вучоных з суседнiх планет. А паколькi нашы
органы не ўспрымаюць радыёактыўных выпрамяненняў, якiмi карысталiся
назiральнiкi, то мы i не здагадвалiся, што нават у самыя патаемныя моманты
нашага жыцця мы маглi апынуцца пад уважлiвым вокам нябеснага ўльтрамiкраскопа.
Цяпер кожны адукаваны чалавек можа пазнаёмiцца з гэтымi працамi ў
Бiблiятэцы Таварыства планет. Яны цiкавыя самi па сабе, выклiкаюць пачуццё
павагi i таму будуць асаблiва карысныя тым маладым людзям, якiя вырашылi
прысвяцiць сябе вавуцы. Калi заўважаеш неверагодныя памылкi ў меркаваннях
такiх разумных iстот, якiя да таго ж мелi выдатную даследчую тэхнiку, мiжволi
задумваешся i над нашымi ўласнымi меркаваннямi i сам у сябе пытаешся: а цi не
глядзiм мы на раслiны i жывёл так, як на нас глядзелi марсiяне?
Найбольшай увагi, як нам здаецца, варты А.Е.-17 - уранскi вучоны, якi ў
1959 годзе апублiкаваў "Жыццё людзей". Да мiжпланетнай вайны гэтая кнiга
карысталася папулярнасцю як на Ўране, так i ў жыхароў Венеры i Марса. Яна
даступная i нам, бо ўранцы - адзiныя iншапланетныя жахары, якiя, як i мы,
адораны разуменнем жыцця, а таму iх слоўнiкавы запас досыць блiзкi да нашага.
Да таго ж свае эксперыменты яны праводзiлi так, што iх вынiкi добра адчувалiся
на Зямлi на працягу 6 месяцаў. Пра гэта можна прачытаць у нашых зямных газетах
i хронiках таго часу. А цяпер мы паспрабуем:
1. Коратка апiсаць некаторыя факты, якiя мелi месца на нашай планеце ў
1954 годзе.
2. Паказаць, як вядомы вучоны А.Е.-17 расцанiў вынiкi сваiх эксперыментаў.
НЕЗВЫЧАЙНАЯ ВЯСНА
Пачынаючы з сакавiка 1954 года многiя назiральнiкi адзначалi, што iх
здзiўляе стан атмасферы ў паўночным паўшар'i. Хоць надвор'е было добрае,
нечакана ў вельмi абмежаваных зонах пачыналi бушаваць навальнiцы. Капiтаны
караблёў, а таксама пiлоты паведамлялi на Цэнтральную метэастанцыю, што час ад
часу компасы давалi адхiленнi без усялякай на тое прычыны. У многiх месцах
людзi бачылi, як па зямлi праходзiла нешта накшталт ценю ад вялiзнай хмары,
мiж тым як неба заставалася ясным i нiякай хмары не было вiдаць. Газеты
друкавалi iнтэрв'ю з вучонымi-метэаролагамi, якiя сцвярджалi, што гэтыя з'явы
iмi прадугледжвалiся, што яны выклiканы плямамi на Сонцы i знiкнуць з
надыходам перыяду прылiваў Месяца ў час раўнадзенства. Аднак гэты перыяд
настаў i прынёс яшч





Содержание раздела