Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Моруа Андрэ - Зялёны Пас (На Белорусском Языке)


Андрэ Маруа
ЗЯЛЁНЫ ПАС
- Бертран, - запытала Iзабэла, - вы будзеце сёння ўвечары дома да гарбаты?
Вы б мне зрабiлi прыемнасць. Я чакаю гэту бедную Наталi, i мне адной цяжка яе
прымаць. Мiж iншым, яна пiша ў сваiм лiсце, што хацела б з вамi параiцца.
Я зiрнуў у свой блакнот i з прыкрасцю адмахнуўся:
- Гэта парушае ўсе мае планы.
- Даруйце, што дакучаю, Бертран, але вы не ўяўляеце, як мяне пужае гэта
сустрэча... Мы не бачылi Наталi з таго часу, як памёр яе муж, i тое, што з ёю
здарылася, мне здаецца такiм жахлiвым, што я проста не разумею, як яна
перажыла... Можна ашалець з гора... Сямейная драма, беднасць... Цi не замнога
для адной маленькай iстоты!.. Шчыра кажу, няма ў мяне належных слоў... Не
ведаю, чым яе ўцешыць!..
- I я таксама... А вам не здаецца, што найлепшы сродак у такiх выпадках
гаварыць як мага менш?.. Я думаю, што, убачыўшы вас, яна пачне плакаць... Вы
гэтак жа будзеце плакаць... Абдымiце яе, далейшае падкажа iнстынкт.
Праз хвiлiну ён дадаў:
- Уяўляю, якая гэта будзе для вас пакута. Пастараюся ў гэты час быць каля
вас.
Вечарам, за некалькi хвiлiн да вызначанага тэрмiну, ён увайшоў у пакой
Iзабэлы.
- Нiяк не супакою нерваў, - сказала яна. - Спрабавала чытаць, але ўсе мае
думкi аб гэтай няшчаснай... Гляджу на дзверы, праз якiя яна зараз увойдзе,
падбiраю словы i тут жа iх губляю. Мне так нядобра!.. Сама не свая...
- Вазьмiце сябе ў рукi. Нiколi не трэба зараней рыхтавацца да выключных
абставiн. Кiдайцеся ў цяжкую размову, як спрактыкаваны плывец у халодную ваду,
- так раiў Стэндаль... Гарбата згатаваная?
- Так, я прасiла Марыю, каб яна прынесла нам гарбату хвiлiн праз пяць
пасля яе прыходу... Я спадзяюся, што з'яўленне чужога чалавека спынiць рыданне
i слёзы i пасля лягчэй будзе гаварыць.
Бертран узяў кнiгу, разгарнуў яе, потым, уздыхнуўшы, адклаў. Абое маўчалi.
Кароткi, нясмелы званок парушыў цiшыню. Iзабэла паднялася.
- Гэта Наталi, - прашаптала яна.
- Сядзiце, не ўставайце, - прамовiў Бертран.
Яна пачула звонкi голас у пярэдняй.
- О, як у вас тут цёпла! Я скiну палiто.
Дзверы адчынiлiся. На парозе паказалася Наталi. Яе твар трошкi схуднеў,
трошкi пабляднеў, але амаль не змянiўся - быў такi ж малады i прыгожы.
- Добры дзень, - радасна прывiталася яна. - О! Бертран!.. Якi вы слаўны!..
Я нiяк не спадзявалася, што вы захочаце мяне пабачыць... Як у вас тут
цёпленька, Iзабэла!..
Калi праз гадзiну, праводзiўшы госцю, Бертран вярнуўся, Iзабэла сказала
яму з абурэннем:
- Нiхто б не даў веры! Як вы лiчыце, дарагi? Я ж дрыжала толькi ад адной
думкi... А яна хоць бы слова аб сваiм горы, аб сваiм няшчасцi...
- Хiба што туманныя намёкi, - пацвердзiў Бертран. - Часам уставiць нешта
накшталт "у маiм становiшчы" i адразу ўбок. Нiчога канкрэтнага. Дзiўлюся,
нашто ёй спатрэбiлася мая прысутнасць... Яна хацела нейкай парады, вы
казалi?.. Але ж яна ў мяне нiчога не спытала.
- Я тут нi пры чым, Бертран. Яе просьбу я перадала правiльна. Не магу
апамятацца!.. Вам даводзiлася бачыць такое? Развяла нудную балбатню пра рукавы
з напускам... Гэта праўда, што вам такiя рукавы падабаюцца? Знайшлi што
хвалiць!.. А я думала, што вы прыхiльнiк строгiх строяў.
- Ды я зусiм не хвалiў... Вы маўчалi... Трэба ж было нейк заняць час.
- Я двойчы спрабавала нагадаць ёй пра мужа, i кожны раз яна спыняла мяне
абыякавай фразай i пачынала гаварыць аб сваiм намеры паехаць у Грэцыю, зрабiць
марскую прагулку ў асобнай каюце. Вiдаць, яна яго нiколi не кахала.
- Хто ведае? - прамовiў Бертран.
- А яе дзецi?.. Вы чулi,





Содержание раздела