Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Мэкай Чарльз - Вершы (На Белорусском Языке)


Чарльз Мэкай
Вершы
Пераклад: Алена Таболiч
Без ворагаў
Ты кажаш - ворагаў няма?!
На жаль - то пахвальба пустая.
Бо толькi мужны ў барацьбе
Да перамогi датрывае.
Як ворагаў ў цябе няма -
Тваё жьщцё прайшло дарма.
Ты здраднiку не даў адпор?
Ты лёсу йшоў наперакор?
Стаяць за праўду - для цябе?
Ты - баязлiвец у барацьбе.
Нявернай сяброўцы
Нашы рукi сустрэлiся, а сэрцы - не,
Ды й рукам не сустрэцца йзноў.
Сябрамi - былi мы наяве цi ў сне?
Растання час надыйшоў.
Я так кахаў цябе - даверся мне.
Кахаў, ды ўсё мiнулася, аднак.
Рукi сустрэлiся, а сэрцы не,
А я спадзевы меў, дзiвак.





Содержание раздела