Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

О'хара Джон - Элi (На Белорусском Языке)


Джон О'Хара
Элi
Пераклад: Уладзiмiр Шчасны
Я i сястра нарадзiлiся ў Тэхасе, але болей жылi на поўначы краiны з таго
часу, як нашы бацькi загiнулi ў чыгуначнай катастрофе каля дваццацi пяцi гадоў
назад. Выхавалi нас цётка з дзядзькам, якiя жылi ў Вестчэстэры. Мне было
адзiнаццаць, а сястры сем, калi не стала бацькоў, i я больш не вяртаўся ў
Тэхас, калi не лiчыць кароткачасовых паездак па справах. Цётка i дзядзька
пасылалi мяне на лета ў лагер у Нью-Гэмпшыр, а калi мне споўнiлася
чатырнаццаць, я паехаў у школу-iнтэрнат. Каралiна ж ездзiла ў Тэхас некалькi
разоў i падтрымлiвала там знаёмствы. Яе заўсёды там прымалi з шыкам, i,
натуральна, калi яе сябры з Тэхаса прыязджалi ў Нью-Ёрк, яна старалася як мага
лепш паказаць iм горад. Было гэта даволi проста: вячэра ў рэстаране "21",
тэатр, а пасля рэстаран "Лару". У Каралiны сваё жыццё, у мяне сваё, нашы
кватэры ў розных канцах горада. Яе работа ў цэнтральнай частцы Манхэтэна, мая
- у нiжняй. Як на брата i сястру мы не часта сустракаемся, i звычайна яна не
запрашала мяне нават на кактэйль са сваiмi тэхаскiмi знаёмымi.
Калi яна патэлефанавала, каб паведамiць, што Хэм i Элi Глендан у горадзе,
я спытаў, хто яны такiя.
- Ён - юрыст у Даласе, i яны нiколi не былi ў Нью-Ёрку, - сказала
Каралiна. - Прыкладна маiх гадоў, можа, на год цi два маладзейшыя, але яны
былi надзвычайна ласкавыя са мной, калi я там была апошнiя два-тры разы.
- Угу, - сказаў я, чакаючы, што яна яшчэ скажа.
- Яна вельмi прыгожая i цiхая. Ён - ну як табе сказаць - больш тэхасец.
Ахвотнiк выпiць, i я падумала - ну, што ты лепш ведаеш такiя месцы, чым я.
Яны, пэўна, захочуць пайсцi ў "21", але на гэтым не скончыцца. Я маю на ўвазе,
што ён... Ад цябе тут мала карысцi.
Я засмяяўся.
- Ясна. Палкоўнiку Глендану захочацца вэрхалу. О'кэй. Ён носiць з сабой
пiсталет?
- Напэўна, - сказала Каралiна. - Яны там усе носяць.
- Ну, скажы яму, каб праверыў свой пiсталет, i я вам пакажу тое-сёе. А ў
цябе якiя былi планы?
- Нiчога канкрэтнага, я ж ведаю, ён захоча пайсцi туды, дзе я не ведаю
гаспадара. Нешта накшталт начнога клуба. Я частую. Табе не трэба будзе трацiць
грошай. Я проста хачу, каб ты як бы выканаў ролю праваднiка. Форма адзення -
парадная. Сустрэнемся ў мяне а сёмай гадзiне.
Хэм Глендан аказаўся даволi мажным мужчынам, з рудымi валасамi i тварам,
якi не паддаецца загару. У калiдоры Каралiнiнай кватэры я ўбачыў крэмавы
капялюш з паўдзюймовай стужкай i пачуў яго голас, мяккi, якi ў першы момант
здаваўся даволi прыемным, але хутка мог надакучыць. На iм быў двухбортны
пiнжак, новыя лакiраваныя чаравiкi i брыльянтавыя запiнкi ў аправе з онiксу.
Ён адразу ж пачаў называць мяне Джым, ужо калi знаёмiў з жонкаю. Яна была
нiшто сабе.
Яна стаяла, калi я ўвайшоў. Каралiна перад гэтым пайшла на кухню. Калi я
вiтаўся з ёй за руку, то здзiвiўся, што так хутка прыйшлося змянiць першае
ўяўленне пра яго рост. Галава яе была адкiнута, але не даставала да майго
падбародка.
- Вельмi рада пазнаёмiцца з вамi, - сказала яна, павярнулася i села. Яе
постаць была прыгожая, i фiрма "Найман-Маркус" добра папрацавала, каб яе
аздобiць i, пэўна, з задавальненнем дэманстравала на ёй свае тавары. Калi яна
паварочвалася, каб сесцi, я заўважыў, што яна кiнула кароткi позiрк у мой бок;
яна старалася ўбачыць, якое ўражанне зрабiла на мяне, а калi ўбачыла, апусцiла
вочы i ўзяла цыгарэту.
Мы паехалi ў "21", потым у тэатр на "Аклахому", якую я i Каралiна бачылi
ўжо тры разы. За вячэрай гаварылi ў асноўным Хэм i Каралiна.





Содержание раздела