Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

О'хара Джон - Кароткi Шпацыр Са Станцыi (На Белорусском Языке)


Джон О'Хара
Кароткi шпацыр са станцыi
Пераклад: Уладзiмiр Шчасны
У лютым гэтага года, у пятнiцу вечарам Фрэнсiс Кiнг задрамаў адразу ж, як
толькi цягнiк адышоў ад трыццатай стрыт, i праспаў бы ўсю дарогу да Паолi, каб
не Джо Дайберт. Джо Дайберт паволi патрос яго за плячо.
- Прачнiся, Фрэнсiс, - сказаў Джо Дайберт. - Пакажы мамачцы вочкi.
- Га?.. А, прывiтанне, Джо. Што, прыехалi? - схамянуўся Фрэнсiс Кiнг.
- Думаю, сам разбярэшся. Што ты такое сёння з'еў у абед, хлопча? -
спытаўся Джо Дайберт.
Яны ўдвух выйшлi са станцыi. Iшлi нага ў нагу, але моўчкi, пакуль не
выйшлi на двор.
- Падвезцi пад гару?
- Не, дзякуй, - сказаў Фрэнсiс Кiнг. - Да заўтра.
- Заўтра субота. Заўтра не ўбачымся.
- А што сёння еў у абед ты? Мы мяркуем прыехаць заўтра да вас на вячэру.
Асцеражней едзь, мiстэр Дайберт. Асцеражней едзь. - Фрэнсiс Кiнг наставiў
каўнер, нацягнуў пальчаткi. Але цяпер, калi ён застаўся адзiн, яму стала
млосна ад думкi, што трэба iсцi пехатой пад гару да Кардзiф-роўд. Iсцi было
недалёка, тры кварталы, i, пэўна, не адну тысячу разоў ён праходзiў iх, нават
не заўважаючы; тым не менш цяпер яго ногi важылi тону. У яго не кружылася ў
галаве, ён не адчуваў нiякага болю. Проста захацелася пастаяць тут некалькi
хвiлiн.
Сябры i iх жонкi махалi яму рукамi, вiталi сiгналам, жадалi добрай ночы.
Яны ўсе ведалi, што ўвечары Фрэнсiс Кiнг нiколi не згаджаўся, каб яго
падвозiлi.
- Забыў нешта, Фрэнсiс? - спытаўся адзiн сябар, якi iшоў пеша.
- Проста збiраюся з думкамi, - адказаў Фрэнсiс Кiнг, i гэта было праўда:
ён намагаўся зразумець прычыну свiнцовай цяжкасцi ў нагах. Ён ведаў, што
дойдзе не далей як да Арлiнгтондрайв, што ў самым нiзе схiлу, што туды ён
дацягнецца, ногi давядуць, але не далей. А потым яму стала сорамна i няёмка ад
праўды: не такi жахлiвы быў уздым на Кардзiф-роўд, як думка пра тое, што яшчэ
раз, пасля тысяч такiх разоў, ён пройдзе, адвёўшы вочы, каля крамы Лiдзii
Браўн, робячы выгляд, што крамы няма, што няма нiякай Лiдзii Браўн.
Крама "Тэк-рум" была страшэнна дарагая, кошты на ўсё ў Лiдзii Браўн
неверагодныя. Амаль усюды на Чэстнат-стрыт рэчы з кашамiру можна было купiць
танней, i конскiя прылады, якiмi яна яшчэ гандлявала, на Чэстнат-стрыт
каштавалi меней. Падарункi мужчынам былi даражэйшыя, чым у нью-ёркскiх
унiвермагах, цэны на дзiцячыя тавары былi жахлiва завышаны. Але сябры Лiдзii
Браўн не пераставалi купляць у яе, калi толькi мелi магчымасць, зачараваныя яе
мужнасцю, а можа, таму, што iм падабалася сама крама i добры парадак, якi яна
ў ёй навяла, сярод кантор па продажы нерухомай маёмасцi, вiнных крам, аптэк,
цырульняў, налепленых тут, паблiзу станцыi. "Тэк-рум" - гэта прыемнае i
зручнае месца, куды можна зайсцi выкурыць цыгарэту, выпiць кубак кавы ранiцай
i гарбаты ўдзень. Даўнiя сябры маглi пазычыць парасон, пакiнуць свае рэчы,
патэлефанаваць. Гэты цагляны дом з белай аздобай вабiў да сябе. А калi за
будынiну, якая стаяла каля самай броўкi, i чаплялiся дзверцамi машыны, дык што
значаць у наш час некалькi шкрабiн, калi на кожнай стаянцы вам могуць нарабiць
столькi ўсякага, што шкрабiны будуць здавацца дробяззю. Нiхто з сяброў Лiдзii
Браўн не хацеў, каб яна кiнула свой занятак, i яна заўсёды ўсмiхалася ў адказ,
калi яны жартавалi пра завышаныя цэны на чатнi*, ангельскае печыва, iталiйскую
скуру або шведскiя вырабы з дрэва. Часам у якой-небудзь фiладэльфiйскай краме
прадавец казаў:
* Чатнi - iндыйская прыправа да мяса.
- Мы больш гэтым не гандлюем. Адзiнае месца, я думаю, дзе вы





Содержание раздела