Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Оруэлл Джордж - 1984 (На Белорусском Языке)


Джордж Оруэл
1984
Частка першая
1
Быў халодны i пагодлiвы красавiцкi дзень, гадзiннiкi бiлi трынаццаць
гадзiн. Ўiнстан Смiт, утулiўшы галаву ў плечы, спрабаваў схавацца ад злога
ветру. Ён праслiзнуў праз шкляныя дзверы ў дамовы блок "Перамога", але стаўбур
пылу i пяску ўсё ж паспеў увiхурыцца за iм у прачыненыя дзверы.
У калiдоры пахла варанай капустай i старымi дываночкамi. У канцы калiдора
да сцяны быў прыпнуты недарэчна вялiкi каляровы плакат. Увесь гэты плакат
займаў вялiзны - больш за метр ушыркi - твар чалавека гадоў сарака пяцi, з
чорнымi густымi вусамi i грубавата-прыгожымi рысамi. Ўiнстан накiраваўся да
сходаў. Выклiкаць лiфт не было сэнсу - нават у найлепшыя часы ён працаваў
рэдка. Дый да таго ж цяпер удзень электрычнасць выключалася - iшла кампанiя
эканомii ў сувязi з падрыхтоўкай да Тыдня Нянавiсцi. Кватэра была на восьмым
паверсе. Ўiнстану было трыццаць дзевяць гадоў, над костачкай на правай назе ў
яго была варыкозная язва, i таму паднiмаўся ён павольна i колькi разоў
прыпыняўся, каб адпачыць. I на кожным паверсе з плаката, прычэпленага да сцяны
насупраць лiфта, у яго пiльна ўзiраўся той самы вялiзны твар. Ён нiбы пасвiў
позiркам кожнага, хто iшоў па сходах. Пад партрэтам стаяў надпiс: "ВЯЛIКI БРАТ
ГЛЯДЗIЦЬ НА ЦЯБЕ".
Зайшоўшы ў кватэру, Ўiнстан пачуў саладжавы голас, што пералiчваў шэрагi
лiчбаў - нешта звязанае з вытворчасцю чыгуну. Голас iшоў з выцягнутага
металiчнага экрана, падобнага да бляклага люстэрка, умураванага ў правую
сцяну. Ўiнстан пакруцiў ручку, i голас прыцiх, але словы ўсё яшчэ былi добра
чутныя. Гук у апараце (або, як казалi, у тэлеглядзе) можна было прыглушыць,
але цалкам выключыць было немагчыма. Ўiнстан падышоў да акна. Ён быў невысокi
i кволы, i ягоную хударлявасць яшчэ болей падкрэслiваў сiнi камбiнезон -
партыйная ўнiформа. Ён меў бялявыя валасы, трошкi чырвоны ад прыроды твар,
скуру, агрублую ад жорсткага мыла, тупых лёзаў i зiмовых халадоў, якiя толькi
што мiнулiся.
Знадворку, нават за шыбай зачыненага акна, свет здаваўся халодным. Злы
вецер вiрамi ўздымаў у паветра пыл i шматкi паперы. I хоць у густа-блакiтным
небе свяцiла яркае сонца, усё навокал здавалася бясколерным, апроч расклееных
паўсюль плакатаў. Чарнавусы твар пазiраў з кожнай вiднай мясцiны. Адзiн плакат
вiсеў на сцяне насупраць. ВЯЛIКI БРАТ ГЛЯДЗIЦЬ НА ЦЯБЕ, паўтараў надпiс, i
цёмныя вочы з плаката пранiклiва глядзелi на Ўiнстана. На вулiцы ўнiзе вецер
шкуматаў яшчэ адзiн плакат з абарваным ражком, на iм то адкрывалася, то зноў
закрывалася адзiнае слова: АНГСОЦ. Удалечынi паказаўся верталёт. Ён уцiснуўся
ў шчылiну завулка, павiсеў хвiлiнку ў паветры, нiбы сiняя мясная муха, пасля
рвануўся ў неба i знiк. Гэта быў палiцэйскi патруль, якi зазiраў у вокны. Але
патруль быў не страшны. Адзiна страшная была Палiцыя Думак.
Голас з тэлегляда ўсё нешта балбатаў пра чыгун i пра перавыкананне
Дзевятага Трохгадовага Плана. Тэлегляд працаваў адначасна на перадачу i на
прыём. Ён улоўлiваў усе гукi, што iшлi ад Ўiнстана, акрамя, хiба што, цiхага
шэпту. Больш таго, пакуль Ўiнстан быў у полi зроку экрана, ён мог быць убачаны
гэтаксама добра, як i пачуты. Вядома ж, было немагчыма даведацца, цi ў гэты
момант за табою сочаць. Як часта i паводле якога графiку Палiцыя Думак
уключалася ў чыйсцi iндывiдуальны канал - можна было толькi здагадвацца.
Магчыма нават, яна сачыла за ўсiмi бесперапынна. Але, у кожным разе, яна магла
ўключацца ў ваш канал, калi толькi хацела. Аднак трэба было неяк жыць, i неяк
жылi, i з





Содержание раздела