Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Рассел Айви - Поры Года (На Белорусском Языке)


Айвi Расэл
Поры года
Пераклад: Алена Таболiч
Цi помнiш ты, дружа,
Вясновыя дрэвы,
Каткi i пралескi,
I птушак напевы?
Цi помнiш ты, дружа,
Днi краснага лета
I бзумканне пчолаў
Ля ўсмешлiвых кветак?
Цi помнiш ты, дружа,
Як восеньскiм днём
Улеглася лiсце
На дол дываном.
Зiма наступiла -
Клён плача на ветры,
На лужынах лёд,
Марозна ў паветры.
Хадзiў я на шпацыр
У спёку й мароз.
Любое надвор'е
Прымаю, як лёс.





Содержание раздела