Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Рот Холи - Дынастаманiя (На Белорусском Языке)


Холi Рот
ДЫНАСТАМАНIЯ
- Ну, вось, прыехалi, - сказаў таксiст i з цiкавасцю зiрнуў у мой бок.
Я вылез з машыны, заплацiў за праезд, прайшоў дзве прыступкi, адчынiў
дзверы - i спынiўся. Усё нiяк не мог перавесцi дых i супакоiць тахканне ў
грудзях. Акрамя таго, мяне бянтэжыў выгляд будынка. На iм была шыльда
"Палiцэйскi ўчастак", але такой мiзэрнасцi я нiколi ў жыццi не бачыў. Потым
зразумеў, што мне нiколi не даводзiлася бачыць палiцэйскi ўчастак знутры; усе
мае ўяўленнi пра такiя ўстановы бралiся з кнiжак. Можа, на самай справе ўсе
палiцэйскiя ўчасткi былi падобны на гэты цесны пакойчык, у якiм толькi i было,
што стол i некалькi крэслаў.
Адзiны чалавек, што знаходзiўся ў пакоi, быў ужо ў гадах, па-хатняму без
кiцеля, у акулярах. Седзячы за сталом, ён чытаў газету. Калi я ўвайшоў, ён
апусцiў яе, зграбна варухнуў носам, каб апусцiць нiжэй акуляры i, узняўшы
бровы, глянуў паверх iх у мой бок. На ўсе тры жэсты спатрэбiлася толькi частка
неабходных на гэта намаганняў - i мне варта было б пазайздросцiць такой
здольнасцi зберагаць сваю энергiю, калi б не той незайздросны стан, у якiм я
знаходзiўся. Я ўспрыняў узнятыя бровы як запытанне i ў якасцi адказу сказаў:
- Я хачу заявiць пра забойства. Мне здаецца... Вось тут, ведаеце... - Я
быў у глыбокiм шоку, але ўсё ж спакваля да мяне дайшло, што тыя блытаныя
фразы, якiя я вымаўляў, гучалi не вельмi пераканаўча.
Чалавек за сталом - на маю думку - палiцэйскi - спытаў:
- Труп?
- Не. Прынамсi - не. Яго нiколi не было. Праўда, не зусiм так. Калi
дазволiце...
- У нас звычайна не бывае забойстваў без трупаў. Я маю на ўвазе - у гэтым
горадзе. Да таго ж, як правiла, у нас забойствы не здараюцца. Падазрэннi
ўзнiкалi, але яны нiколi не спраўджвалiся. Але ж i гарадок вельмi малы. У яго
ўсё яшчэ наперадзе.
- Тут, ведаеце, не да смеху.
- А я што, жартачкамi займаюся? Ваша прозвiшча?
Я адкрыў рот, каб сказаць, што не варта марнаваць часу, але потым
зразумеў, што нарэшце надышоў час традыцыйных фармальнасцей, i з удзячнасцю
пачаў прытрымлiвацца звыклага парадку.
- Уiльям Дэнтэл.
Палiцэйскi ўзняў бровы, i я зноў назваў сваё прозвiшча, вымаўляючы кожную
лiтару паасобку.
Ён выцягнуў з шуфляды стала "гросбух" у чорнай вокладцы i, апусцiўшыся
нiжэй у крэсле, намацаў недзе ў самым канцы шуфляды шарыкавую асадку.
Разгарнуў свой "гросбух" недзе на палове i запiсаў туды маё прозвiшча. Почырк
быў размашысты i гэтым самым сведчыў аб шырынi характару, пра што нельга было
здагадацца па знешнасцi палiцэйскага.
- Узрост.
- Сорак год.
- Занятак.
- Камерсант, працую ў кампанii "Сiмсан-Блюэ".
- Што займаецца цяжкiм машынабудаваннем? У асноўным шахтавымi механiзмамi?
Я сцвярджальна кiўнуў галавой.
- Прыехалi, каб сустрэцца з клiентамi на шахтах, цi не так?
Я зноў кiўнуў галавой.
- Спынiлiся ў гатэлi "Бентаўн"?
Гэта быў адзiны гатэль у горадзе. Я сцвярджальна кiўнуў галавой.
- Калi прыехалi?
- Сёння, у другой палове дня. У пяць гадзiн. Згодна з дамоўленасцю, мяне
прымуць ва ўпраўленнi шахт заўтра ў восем гадзiн ранiцы.
- У пяць гадзiн. А ў дванаццаць - з Пiцбурга. - Гэта ўжо было не пытанне.
- Такiм чынам, вы прабылi тут дзве гадзiны, i вы сведка забойства.
- Я гэтага не гаварыў.
- Так, вы гэтага не гаварылi. Наогул сказалi мала што. Можа, пачняце з
чаго-небудзь? Хоць бы з таго, каго забiлi?
- Ну, зразумела, так. Але - гэта здарылася пятнаццаць гадоў назад.
Палiцэйскi паклаў на стол асадку, зняў акуляры, якiя з'ехалi на кончык
носа, склаў газету i нахiлiўся ўперад, абапёршы





Содержание раздела