Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Саган Франсуаза - Iталiйскае Неба (На Белорусском Языке)


Франсуаза Саган
Iталiйскае неба
Пераклад: Л. Казыра
Вечарэла. Мiлесу здавалася, што неба памiрае. Толькi на фоне чорнага
сiлуэта ўзгорка свяцiлася адна белая палоска.
Мiлес уздыхнуў, яго рука пацягнулася да бутэлькi з каньяком. Гэта быў
цудоўны залацiсты французскi каньяк, ад якога адразу станавiлася цёпла. Усе
iншыя напiткi Мiлесу здавалiся халоднымi, i ён нiколi iх не пiў. Гэты ж
адзiны... Аднак гэта ўжо была чацвёртая цi пятая порцыя, i жонка
запратэставала:
- Мiлес! Прашу цябе. Ты ўжо п'яны. Ты не ўтрымаеш ракетку. Мы ж запрасiлi
Сiместраў на партыю, i яны будуць гуляць адны. Досыць ужо табе пiць.
Мiлес, трымаючы бутэльку, заплюшчыў вочы, у якiх неяк раптам з'явiлася
стома.
- Мая дарагая Маргарэт, - пачаў ён, - калi ты дапусцiш...
I ён спынiўся. Вось ужо 10 гадоў, як ён гуляў у тэнiс, гаварыў "хэло",
паляпваў сяброў па плячы, чытаў газету ў сваiм клубе - i яна нiколi не
дапускала, што ён мог стамiцца.
- Вось i Сiместры, - сказала Маргарэт. - Трымайся! Прашу цябе! У такой
паважанай сям'i, як наша...
Мiлес устаў i агледзеў Сiместраў. Ён - высокi, хударлявы, з румянкам на
твары. Выгляд - каралеўскi. Чалавек абмежаваны. Яна - моцная мускулiстая
жанчына. Нават жахлiва мускулiстая, - падумаў Мiлес. Маргарэт, дарэчы, таксама
ў многiм падобная на яе: жыццё на вольным паветры, усмешка да вушэй, мужчынскi
смех i добрыя старыя сябры. Мiлесу стала агiдна, i ён апусцiўся ў плеценае
крэсла. У гэтым шатландскiм куточку чалавечнымi Мiлесу здавалiся мяккiя абрысы
ўзгоркаў, цяпло каньяку i ён сам, Мiлес. Астатняе было - ён пашукаў
абразлiвага слова, - астатняе было "арганiзаванае". Задаволены сваiм
слоўнiкавым запасам, Мiлес глянуў на жонку i насуперак свайму жаданню пачаў:
- Калi я ўдзельнiчаў у французскай i iталiйскай кампанii...
Яго голас гучаў неяк ненармальна. Ён адчуў, што на яго глядзiць Сiместр, i
адгадаў яго думку: "Стары бедачына Мiлес, з iм нешта не тое, яму трэба было б
заняцца пола i кiнуць пiць абы-што". Гэта раззлавала Мiлеса, i ён зноў пачаў
мацнейшым голасам:
- На поўднi Францыi i Iталii жанчыны не гуляюць у тэнiс. Яны стаяць каля
сваiх дамоў i глядзяць на прахожых. Калi ў iх пытаюцца i памыляюцца, яны
гавораць: "Пайшоў ты..."
"Пайшоў ты" Мiлес вымавiў неяк камiчна.
- Калi ж памылкi не адбылося, яны гавораць: "Заходзь".
Аднак слова "заходзь" Мiлес сказаў амаль шэптам i зусiм не камiчна.
Сiместр хацеў быў спынiць Мiлеса, але стрымаўся. Абедзве жанчыны пачырванелi.
- Яны не займаюцца спортам, - гаварыў далей Мiлес нiбы сам сабе, - яны
пяшчотныя i крыху мяккiя, як вераснёўскiя абрыкосы. У iх няма клубаў, затое
ёсць мужчыны цi адзiн мужчына. Увесь свой вольны час яны бываюць на сонцы, i
iх скура пахне сонцам. Голас у iх слабы. Яны нiколi не гавораць "хэло".
I меланхалiчна дадаў:
- Праўда, гэта ангельскае слова. Як бы там нi было з тымi паўднёвымi
жанчынамi, якiх я ведаў, iх я люблю больш, чым праклятых зануд з iх клубамi,
гольфам i эмансiпацыяй.
I ён налiў сабе каньяку. Настала няёмкая паўза. Сiместр дарэмна шукаў
якой-небудзь смешнай фразы. Маргарэт пакрыўджана глядзела на мужа. Ён падняў
вочы:
- Не трэба крыўдаваць, Маргарэт. У 1944-м я цябе не ведаў.
- Але ж ты не павiнен нам расказваць пра сваiх дзевак, Мiлес. Спадзяюся,
што нашы сябры прабачаць...
Але Мiлес не слухаў яе. Ён устаў i, узяўшы бутэльку, пакiраваў у глыбiню
парку. Далей ад тэнiса, галасоў, твараў. Ён трохi хiстаўся, аднак яму было
прыемна. Яшчэ лепш стала, калi ён лёг i зямля закружылася пад iм, нiбы ваўчок.
Велi





Содержание раздела