Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Саррот Натали - Трапiзмы (На Белорусском Языке)


Наталi Сарот
Трапiзмы
Пераклад: З.Колас
I
Быццам крынiчныя ручаiнкi, яны цяклi адусюль, нiбы нараджалiся з цёплага,
трошкi волкага паветра, плылi мякка, нiбы сачылiся са сцен, з увабраных у
краты дрэў, з лаваў, сквераў, бруднага тратуара.
Памiж нежывымi фасадамi дамоў яны выцягвалiся доўгiмi цёмнымi гронкамi,
перад вiтрынамi крамаў, сям-там, збiралiся ў шчыльныя, нерухомыя згусткi i
часам пачыналi цiха круцiцца, цiха, як вiр, калi плынь натыкаецца на
перашкоду.
Ад iх веяла нейкiм дзiўным спакоем, нечым накшталт безнадзейнага,
адчайнага задавальнення. Яны ўважлiва разглядалi стосы сподняй адзежы на
выставе бялiзны, адмыслова складзеныя ў выглядзе снежных гор, цi ляльку, у
якой вочы i зубы праз аднолькавыя iнтэрвалы загаралiся i тухлi, загаралiся i
тухлi, загаралiся i тухлi, увесь час праз тыя самыя iнтэрвалы, зноў загаралiся
i зноў тухлi.
Яны доўга глядзелi, стаялi тут, перад вiтрынамi, нерухомыя,
загiпнатызаваныя, як ахвяра, увесь час адкладаючы яшчэ на iмгненне той час,
калi трэба будзе iсцi. I маленькiя цiхiя дзеткi, што трымалi iх за руку, ужо
стомленыя ад глядзення, няўважлiвыя i цярплiвыя, чакалi, стоячы каля iх.
II
З вялiкаю неахвотай яны адрывалiся ад люстраных шафаў, у якiх вывучалi
свой твар. Яны падымалiся з ложкаў. "Снеданне на стале, снеданне на стале", -
гукала яна. Яна збiрала сям'ю на сняданак. А яны хавалiся, кожны ў сваiм
берлагу, нелюдзiмыя, злосныя, змораныя. "Ды што гэта з iмi, чаму ў iх заўсёды
такi зняможаны выгляд?" - казала яна, калi гаманiла з кухаркай.
Яна гаманiла з кухаркай гадзiнамi i завiхалася ля стала, увесь час
завiхалася, раскладала iм порцыi, стравы, гаманiла i крытыкавала тых, што
прыходзiлi ў дом, iх сяброў: "...а ў той валасы яшчэ пацямнеюць i будуць, як у
яе мацi, простыя; шанцуе, шанцуе тым, каму не трэба рабiць перманент". - "У
паненкi прыгожыя валасы, - казала кухарка, - густыя, прыгожыя, хоць i не
кучаравыя, праўда". - "А той - я нават не ўпэўненая, каб ён вам нешта пакiнуў.
Яны скупыя, усе скупыя, хоць i маюць грошы, маюць, вось што агiдна. I нiчога
сабе не дазваляюць. Не, я гэтага не разумею, не". - "О, што вы! - казала
кухарка. - Ды не. Не знясуць жа яны iх з сабой. А iх дачка? Яна ж дагэтуль
яшчэ не замужам. А яна сiмпатычная, у яе прыгожыя валасы, маленькi носiк i
ногi - таксама зграбныя". - "Ага, ага, прыгожыя валасы, што праўда, то праўда,
- казала яна, - але яе нiхто не кахае, разумееце, яна не падабаецца. Вось ужо
сапраўды дзiва!"
Ён адчуваў, як з кухнi сачылася брудная, прымiтыўная, зашмальцаваная
думка, i тапталася, i тапталася ўвесь час на адным месцы, увесь час на месцы,
круцiлася ваўчком, ваўчком, нiбы ў iх круцiлася ў галаве, а яны не маглi
спынiцца, нiбы iм было млосна, а яны не маглi спынiцца, як тады, калi грызеш
пазногцi, як тады, калi кавалкамi абдзiраеш апечаную скуру, як тады, калi
чухаешся ў крапiўнай лiхаманцы, як тады, калi круцiшся ад бяссоннiцы ў ложку -
каб было прыемна i адначасна - балюча, пакуль не зняможаш, пакуль не зойме
дыхання...
"А можа, у iх усё iначай", - думаў ён i прыслухоўваўся, лежачы ў ложку, а
iхняя думка, нiбы клейкая слiзь, зацякала ў яго, лiпла, напаўняла яго з
сярэдзiны.
Рабiць не было чаго. Не было чаго. Унiкнуць было немагчыма. Паўсюль, пад
самымi рознымi кшталтамi, "здрада" ("А сонейка сёння здрадлiвае, - казала
кансьержка, - здрадлiвае, толькi i чакай, што падхопiш хваробу. Вось так i мой
муж, нябога, аж ён здароўе шанаваў..."), паўсюль "здрада", нават у выглядзе
самога жыцця, праглынае з





Содержание раздела