Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сартр Жан Поль - Герастрат (На Белорусском Языке)


Жан-Поль Сартр
Герастрат
Пераклаў Змiцер Колас
Людзi... На iх трэба глядзець з вышынi. Я гасiў святло i прыстройваўся
каля акна: у iх нават i ў думках не было, каб нехта мог за iмi сачыць зверху.
Яны клапоцяцца адно пра фасад, ну, часам яшчэ пра задворкi, але ўсё iх
старанне разлiчана ўрэшце на гледача ў метр семдзесят. Цi задумваўся калi
хто-небудзь з iх, як выглядае фетравы капялюш з сёмага паверха? Яны чамусьцi
зусiм не дбаюць, каб абаранiць свае плечы i чарапкi кiдкiмi колерамi цi яркай
тканiнай, яны не ўмеюць змагацца з гэтым вялiкiм ворагам Чалавечага:
вертыкальнаю перспектывай. Я высоўваўся з акна, i мяне разбiраў смех: ну, дзе
яна, дзе гэтая iх славутая "пастава ўрост", якой яны так ганарацца: яны проста
расплюшчвалiся аб ходнiкi, i з-пад плечаў у iх плазам высоўвалiся толькi
доўгiя ногi.
На балконе сёмага паверха, вось дзе мне трэба было б пражыць усё жыццё. Бо
маральная перавага заўсёды павiнна быць падмацаваная нейкiмi матэрыяльнымi
сiмваламi, iначай - яна проста знiкае. Якая ж, урэшце, перавага над людзьмi
была ў мяне? Перавага ў пазiцыi - болей нiчога: я паставiў сябе па-над тым
чалавечым, што было ўва мне, i пачаў яго разглядаць. Менавiта таму мяне
заўсёды вабiлi вежы сабора Нотр-Дам, пляцоўкi агляду на Эйфелевай вежы, царква
Сакрэ-Кёр, мой сёмы паверх на вулiцы Дэлямбр. Усё гэта - цудоўныя сiмвалы.
Часам, вядома, даводзiлася спускацца на вулiцу. Каб схадзiць на працу,
напрыклад. Я задыхаўся. Калi бачыш людзей на адным з iмi ўзроўнi, iх намнога
цяжэй лiчыць за мурашак: яны кранаюць. Аднойчы я ўбачыў на вулiцы мерцвяка. Ён
ляжаў нiцма. Яго перавярнулi, i аказалася, што ён у крывi. Я ўбачыў яго
расплюшчаныя вочы, нейкi незразумелы выраз на твары, якi невядома пра што
казаў, i ўсю гэтую кроў. Я стараўся сябе пераканаць. "Ну i што, - думаў я, -
усё гэта хвалюе не болей за свежую фарбу. Ён проста ўквэцаў сабе нос у
чырвонае, вось i ўсё". Але потым я адчуў нейкую паскудную млявасць у нагах i ў
патылiцы i самлеў. Мяне зацягнулi ў аптэку, пачалi тузаць за плечы i прымусiлi
глынуць спiрту. Я быў гатовы ўсiх забiць.
Я ведаў, што яны мае ворагi, але ж яны - яны гэтага не ведалi. Яны любiлi
адзiн аднаго i заўсёды трымалiся разам, локаць да локця; яны i мне часам
дапамагалi - у тым, у сiм: яны ж лiчылi мяне за свайго, да iх падобнага. Але
каб яны здолелi здагадацца хоць пра сама маленькую крыху праўды - яны б мяне
скамiсавалi. Дарэчы, пазней яны так i зрабiлi. Калi спаймалi i даведалiся, хто
я. Яны сцерлi мяне на дробны мак, бiлi ў камiсарыяце цэлыя дзве гадзiны,
малацiлi кулакамi i давалi поўхi, выкручвалi рукi, раздзерлi ў шмоцце
нагавiцы, а пасля, каб было чым закончыць, кiнулi на падлогу мае акуляры, i
пакуль я iх шукаў, на карачках, бiлi мяне нагамi пад заднiцу i рагаталi. Я
заўсёды прадбачыў, што гэтым скончыцца - мяне скамiсуюць: я ж не дужы i
абаранiць сябе не магу. А некаторыя ўжо даўно на мяне палявалi: бамбiзы. Яны
штурхалi мяне на вулiцы - каб пасмяяцца i каб пабачыць, што я буду рабiць. А я
маўчаў. Я рабiў выгляд, што не разумею. I ўсё роўна - папаўся. Нездарма,
вiдаць, ува мне заўсёды жыў гэты страх: гэта было прадчуванне. Зрэшты, вы,
вядома, разумееце, што ў мяне былi i намнога сур'ёзнейшыя прычыны iх
ненавiдзець.
А што да страху, дык усё пайшло намнога лепей з таго дня, як я купiў сабе
рэвальвер. Дарэчы, калi ўвесь час носiш пры сабе якую такую штучку, якая можа
выбухнуць цi нарабiць грукату, дык сапраўды адчуваеш сябе неяк мацнейшым. I
вось я кожную нядзелю браў яго з с





Содержание раздела