Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сименон Жорж - Порт У Тумане (На Белорусском Языке)


Жорж Сiмэнон
Порт у тумане
Пераклад: Алесь Асташонак
I. КОШКА Ў ДОМЕ
Калi а трэцяй гадзiне дня яны ад'язджалi з Парыжа, яшчэ свяцiла няшчодрае
восеньскае сонца. Не паспелi даехаць да Манту, як у купэ запалiлi лямпы. А
калi мiнулi Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў
такi густы туман, што ў iм танулi нават чыгуначныя агнi.
Уладкаваўшыся ямчэй у куце, Мэгрэ прытулiў галаву да сцяны i, прыплюшчыўшы
вочы, машынальна назiраў за двума пасажырамi насупраць - такiмi непадобнымi
адно да аднаго.
Капiтан Жарыс спiць. Парык з'ехаў набок - вiдаць яго абсалютна голы, што
тое калена, чэрап. Гарнiтур памяты.
А Жулi, склаўшы рукi на сумачцы са штучнай, пад кракадзiлавую, скуры,
стараецца, нягледзячы на стомленасць, захоўваць задуменны выгляд.
Камiсар крымiнальнай палiцыi Мэгрэ прывык, што ў яго жыццё вiхурай
урываюцца незнаёмыя людзi, цэлымi днямi, тыднямi, месяцамi патрабуюць пiльнай
увагi, а пасля зноў знiкаюць у безаблiчным натоўпе.
Пад стук колаў мерна цякуць яго думкi, заўсёды адны i тыя самыя ў пачатку
кожнай новай справы. Якая яна будзе гэтым разам: агiдная цi трагiчная,
заiнтрыгуе цi не?
Мэгрэ глядзiць на Жарыса, ледзь прыкметна ўсмiхаецца. Дзiўны чалавек! На
набярэжнай Арфэўр* яго пяць дзён называлi - "гэты чалавек", нават iмя не
ўдавалася высветлiць.
* На набярэжнай Арфэўр знаходзiцца галоўны камiсарыят крымiнальнай палiцыi
Парыжа.
Падабралi яго на Вялiкiх бульварах - кiнулася ў вочы, як ён кiдаўся то
ўзад, то ўперад у патоку аўтобусаў i легкавых машын. Загаварылi з iм
па-французску. Нi слова адказу. Паспрабавалi распытаць яго на сямi цi васьмi
мовах. Зноў маўчанне. Мiгаў глуханямых таксама не зразумеў.
Вар'ят? У кабiнеце Мэгрэ яго абшукалi. Гарнiтур, бялiзна, чаравiкi - усё
на iм было новае. Усе меткi з адзежы зрэзаны. Нi дакументаў, нi кашалька. Але
ў адной кiшэнi - пяць зусiм новенькiх купюр па тысячы франкаў.
Невясёлы, нiчога не скажаш, пачатак расследавання! Пошукi ў службовых
журналах, у антрапаметрычнай картатэцы. Тэлеграмы ва ўсе канцы Францыi i за
мяжу. А "гэты чалавек", як нi мучаюць яго надакучлiвымi допытамi, толькi
лагодна ўсмiхаецца з ранiцы да вечара!
На выгляд яму гадоў пяцьдзесят. Каржакаваты карантыш. Нiякiх прыкмет
неспакою або незадаволенасцi не выказвае. Усмiхаецца, i ўсё. Iншы раз, праўда,
здаецца, намагаецца нешта ўспомнiць, але надоўга яго не хапае. Страта памяцi?
Знялi парык i ўбачылi: не далей як два месяцы назад чэрап чалавеку раскавялiла
куля.
Дактары ў захапленнi ад хiрургавай працы: нячаста даводзiцца сустракацца з
гэтакiм майстэрствам!
Новыя тэлеграмы ў шпiталi i клiнiкi Францыi, Бельгii, Германii,
Галандыi...
Праходзяць пяць дзён карпатлiвага пошуку. Вынiкi аналiзу плямаў на адзежы
i пылiнак у кiшэнях бянтэжаць.
Знойдзена рэштка высушанай i скрышанай трасковай iкры, якую апрацоўваюць
гэтакiм чынам на поўначы Нарвегii i выкарыстоўваюць як прынаду пры лоўлi
сардзiн.
Выходзiць, што "гэты чалавек" - адтуль? Можа, скандынаў? Некаторыя
прыкметы паказваюць на тое, што ён зрабiў доўгае падарожжа па чыгунцы. Але як
мог ён ехаць адзiн - без'языкi. перапалоханы недарэка, якi адразу звяртае на
сябе ўвагу?
Змясцiлi яго фота ў газетах. Атрымалi тэлеграму з Вiстрэама: "Незнаёмы
апазнаны".
За тэлеграмай прыехала жанчына, дакладней будзе сказаць - дзяўчына. I вось
яна ў кабiнеце ў Мэгрэ. Твар стомлены, са слядамi памады i пудры. Завуць яе
Жулi Легран, яна - служанка "гэтага чалавека".
Зрэшты, таго ўжо больш так не называюць, бо ведаюць, хто ё





Содержание раздела