Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Сименон Жорж - Раманiст (На Белорусском Языке)


Жорж Сiмэнон
Раманiст
Пераклад: Алесь Асташонак
Лекцыя,
прачытаная ў Французскiм iнстытуце ў Ню-Ёрку 20 лiстапада 1945 года.
Шаноўныя панове!
Мяркую, што расчарую вас, прынамсi, у двух пунктах. Па першым вы ўжо гэта
адчулi. Вы зразумелi: я належу да сама нуднай i страшнай пароды дакладчыкаў,
што сядзяць перад шклянкай вады i моцненька звязаны пупавiнаю са стосам
аркушаў, якiя яны перагортваюць з халоднай бязлiтаснасцю машыны. Зрэшты, што я
кажу? Прызнаюся вам, нiякi я не дакладчык. У мяне так мала вопыту ўдзелу ў
падобнага кшталту ўрачыстасцях, што з простасцi душэўнай я спачатку вырашыў
выйсцi да вас з пустымi рукамi. Мне ўяўлялася, як я хаджу па эстрадзе, часам
спыняюся, каб падкрэслiць якую-небудзь дасцiпную думку, уражваю вас
красамоўствам i, не буду залiшне сцiплы, натхненнем.
Так было прыкладна месяц назад, калi я тэлеграфаваў П'еру Бэдару, што
прымаю вельмi прыемнае мне запрашэнне. Я жыў у Канадзе ў зрубе на беразе
возера. Там мне ўсё здавалася простым. Але ў цягнiку, па дарозе ў Ню-Ёрк,
упэўненасць пачала пакiдаць мяне, i я падумаў: а цi не падрыхтаваць мне
якiя-небудзь нататкi? Гэта ж таксама ўражвае, i нямала: у чалавека ў руцэ
лiсточкi паперы, на якiя ён час ад часу кiдае кароткi позiрк. Але iшлi днi, а
галоўнае, ночы, i гэтыя лiсточкi ператварылiся пацiху ў кашмар. А раптам я iх
усе пераблытаю? Цi мо забуду ў хваляваннi сэнс якога-небудзь запiсу i
спатыкнуся?
Кашмар ператварыўся ў страх, у той каламутны страх, што знаёмы кожнаму
артысту, i таму, панове, у апошнюю хвiлiну я скарыўся з тым, што мне
прыйдзецца паўстаць перад вамi гэтакiм раманiстам-лектарам, чалавекам, якi
перагортвае аркуш за аркушам, тым часам як слухачы позiркам ацэньваюць
таўшчыню стоса i ў думках прыкiдваюць, калi ж скончыцца гэтая кара.
Другое расчараванне: вам паабяцалi - i ў гэтым вiнаваты толькi я - гутарку
аб рамане i раманiсце, дакладна не ведаю. Усё таму, што неабходная была назва.
Бо я падумаў: раманiст, натуральна, мусiць гаварыць аб рамане. Я быў
перакананы, што гэта будзе проста. Аднак я зразумеў, што зусiм няздатны
распавесцi вам што-небудзь дужа слушнае аб рамане. I калi дазволiце, паспрабую
вызначыць прычыну: каб вы не надта сердавалi на мяне з-за гэтай другой здрады.
Бачыце, раманiст зусiм неабавязкова разумны чалавек. Вядома, такiя
iснуюць. Мне зусiм не хочацца настройваць супраць сябе маiх калег, надзеленых
гэтай выдатнай вартасцю. Але ёсць i такiя, што пазбаўлены яе. I гэта зусiм не
парадокс. Iснуе, паводле майго вызначэння, "чысты" раманiст, чалавек, якi
выстройвае раманы, як iншыя лепяць з каменя цi пiшуць карцiны, раманiст, якi
свядома, а найчасцей несвядома збiрае наўкол чалавечыя дакументы, назапашвае
iх у сабе, пакуль не пачынае ад iх задыхацца i адчуваць настойлiвую патрэбу
выказаць нарэшце свае пачуццi, зашмат моцныя для аднаго-адзiнага чалавека.
Навошта ж патрабаваць ад яго, каб ён быў разумны? Як мне здаецца, аналiтычны
розум у яго дужа часта - недахоп. Я маю на ўвазе свядомы, сiстэматычны аналiз.
Што ж да крытычнага пачуцця, то я думаю: а цi не будзе яно яго скоўваць?
Як бачыце, я прымаю перасцярогу, перш чым прызнацца вам, што не валодаю нi
крытычным пачуццём, нi аналiтычным розумам i што, маючы справу з iдэямi,
адчуваю ў сабе гэтакую няўклюднасць рабочага-муляра. Дарэчы, мне падабаецца
слова "рабочы", i, калi дазволiце, скажу, што я ўсяго толькi рабочы
славеснасцi. Уяўляеце сабе муляра, якi гутарыць з вамi аб архiтэктуры?.. Ён
проста бярэ цаглiну. Кладзе яе, потым кладзе раст





Содержание раздела