Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Уордсворт Уильям - Вершы (На Белорусском Языке)


Уiльям Уордсварт
Вершы
Пераклад: Алена Таболiч
Сонца даўно ўжо зайшло
Даўно ўжо сонейка зайшло,
I зоркi ў небе зiхацяць.
А птушанятам дай святло -
Не хочуць яны спаць.
Ку-ку зязюлi зноў i зноў
Арэлi лiпеньскiх вятроў,
Гайдаюць лёгка мiж бароў.
Зязюлiн жаласлiвы крык
Увесь запоўнiў мацярык.
Ну хто iдзе шпацыраваць,
Нi танцаваць, анi спяваць.
А мо каму паспаць няўсцерп?
Маладзiковы ў небе серп
Нас хоча ўсiх, хто йшчэ не спiць,
Ў такую ноч дабраславiць.
На мосце
Зямля не бачыла нiчога прыгажэй дагэтуль,
I толькi чэрствая душа змагла б не заўважаць
Такую прыгажосць i велiч -
А горад, разадзеты, як ранiшняя зорка-прыгажуня,
Ляжыць на золку, сонны i бязлюдны.
А вежы, караблi, тэатры i саборы
Адкрылi твар да ранiшняга неба.
Стаiлiся у прадчуваннi сонца.
Ваколле зiхацiць у срэбраным паветры.
Нiколi я не бачыў i не чуў
Такой глыбокай цiшынi ў прыродзе.
А Тэмза цiхенька цячэ сабе, як хоча.
О, мiлы Божа! Гмахi ўсе - нiбы пазасыналi,
I сэрца горада-асiлка замярло.
Нарцыскi
Блукаў самотна, як аблокi,
Што праплываюць шлях далёкi,
Пакуль не ўбачыў раптам зблiзку
Адзетых ў золата нарцысак,
Што так кружылiся на ветры,
Як быццам матылькi ў паветры.
Як зорачкi, што зiхацяць
У небе да бясконцасцi,
Iх нельга позiркам абняць -
Не бачыў такой боскасцi.
Галоўкi ўгору паўзнiмалi
Ды скачуць жвава, як на 6алi.
А хвалi, што гулялi ў моры,
Панiклi, ўбачыўшы iх, ў скрусе.
Паэту б тут быць у гуморы
Ды растварыцца ў iх хаўрусе.
Ад хараства святлей мне стала,
I думка ў сэрца мне запала:
Калi ахопiць страх жыццёвы,
Змагацца сiл няма ўжо болей,
Згадай тых кветак смех ды словы,
Самоту ты сваю адолей, -
Зноў сэрца радасцю заб'ецца
I аж заскача, мне здаецца.
Самотная жняя
Паглянь - самотная на полi
Гаранка-маладзiца
Жне i пяе.
Мiжволi
Мне хочацца спынiцца.
На хвiлю стане ля капы...
А сумны спеў гучыць вакол
I атуляе сумам дол.
I салавей так не спяваў,
Дальбог, не чуў я гэткiх слоў,
Калi ў цяньку адпачываў
Сярод Аравii пяскоў.
Такiх трымценняў не адчуў,
Калi я першы раз пачуў
Зязюлькiн голас раз вясною
Над цiхаю марской вадою.
Хто скажа, што яна пяе?
Няйнакш, той жаласлiвы спеў -
Пра гора, радасцi яе,
Пра войны, бiтвы, боль i гнеў.
А мо пра нашыя часы,
Ў якiх няма былой красы;
Цi пра пачуццi, што прайшлi.
А мо i вернуцца калi?
I доўга той самотны спеў
У сэрцы адгукаўся.
На зграбны стан я ўсё глядзеў,
Што над сярпом згiнаўся.
Перш, як укопаны стаяў,
Пасля, як крыху ачуняў,
На ўзгорачак падняўся...
Матыў успамiнаўся...





Содержание раздела