Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Хьюм Томас Эрнест - Вершы (На Белорусском Языке)


Томас Эрнэст Х'юм
Вершы
Пераклад: Алена Таболiч
Восень
Восень. Ноч. Прымаразкi. Выходжу з дому.
Бачу - чырвоная поўня нахiлiлася над кустамi -
Быццам чырвонатвары фермер.
Не спыняючыся, маўчу, толькi кiваю галавою.
А нада мной журботна ўсмiхаюцца зоркi -
Бледнатварыя, не раўнуючы, як гарадскiя дзецi.
Над докам
У самую поўнач над цiхiм докам,
Заблытаўшыся ў вяроўках i мачтах, высока
Звiсае поўня. А мне яна здалёк
Здаецца дзiцячым шарыкам, пакiнутым незнарок.





Содержание раздела