Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Чекану Дориан - Срэбная Ружа (На Белорусском Языке)


Дарыян Чакану
Срэбная ружа
Пераклад: Галiна Шаранговiч
У гэтую ноч у мяне расцвiла ружа. За адну ноч, зусiм нечакана, ды яшчэ
якая! Яе срэбныя пялёсткi прамянiлiся таямнiчым святлом, абуджаючы пачуццё
нейкага дабратворнага супакаення.
Я адчынiў акно, каб ружа магла дыхаць свежым паветрам. Ад лёгкага ветрыку
яе пялёсткi трапяталiся, яны быццам струменiлiся, напаўняючы наваколле спакоем
i цiшынёй.
Я паклiкаў жонку, каб яна таксама ўбачыла дзiвосную кветку:
- Сiльвiя!
Вiдаць, яна спала.
- Сiльвiя! - крыкнуў я. - Iдзi сюды! У нас расцвiла ружа!
Яна з'явiлася за спiною, зiрнула на маё стварэнне.
- Прыгожая.
Пазяхнула i пайшла з пакоя. Я праводзiў яе збянтэжаным позiркам. Жончына
абыякавасць была незразумелая: ружа не проста цвiла, яна пульсавала, рухаючыся
ў танцы пад гукi нейкай, адной ёй чутнай музыкi.
- Сiльвiя! - зноў паклiкаў я. - Не, ты паглядзi, якое хараство!
- Ну я ж сказала, што прыгожая.
- Ты толькi мiмаходзь зiрнула, а на такое трэба глядзець i глядзець!
- Ты б лепей схадзiў кавун купiў. Тры днi дзецi ныюць, просяць кавуна, а
iх бацька з ружамi няньчыцца... Чуеш?..
Ружа ўсё танцавала i танцавала. Потым пачала спяваць. Я слухаў яе як
зачараваны. Добра, што яна не чуе Сiльвiю! Добра, што i я не чуў Сiльвiю!
У пакой зайшоў Раду.
- Ого, якая прыгожая ружа, - сказаў ён, пазяхаючы, i тут жа пайшоў прэч.
- Раду, сынок, пачакай, куды ж ты? Ты бачыў ружу?
- Бачыў, бачыў.
- I табе падабаецца?
- Падабаецца.
I Раду нiчога не разумее.
Я падняў з ложка свайго малодшага, Сэндзела, i панёс яго да кветкi. Ён быў
яшчэ сонны i супрацiўляўся, а калi зразумеў, што гэта не паможа, залiўся
горкiмi слязьмi.
- Не плач, мой маленькi, паглядзi, якая прыгожая кветка.
Ружа, аднак, анi яго не супакоiла.
- Сэндзел, сынок, панюхай гэтую кветачку!
- Не хасю! - адварочваўся Сэндзел. - Хасю кавуна!
- Не чапай дзiця, што ты яго мучыш?! - накiнулася на мяне жонка.
Да мяне нiяк не даходзiла, што, нарэшце, адбываецца: як можна заставацца
абыякавым побач з такой прыгажосцю? Срэбная ружа! I справа не ў тым, што я яе
вывеў, выпесцiў i аддаў ёй некалькi гадоў жыцця, я быў у страшэннай роспачы,
бо не было ў маiх сямейнiкаў элементарнага пачуцця прыгожага...
- Не журыся, добры чалавек, - пачуўся аксамiтавы голас.
Я здзiўлена азiрнуўся.
- Гэта я.
Гаварыла... ружа!
* * *
Праз два днi ў дзверы пастукалi, i Сiльвiя пабегла адчыняць.
На парозе стаяў высокi стройны мужчына. Ён паправiў сонцаахоўныя акуляры i
ветлiва ўсмiхнуўся.
- Панi Сiльвiя, я ад вашага мужа.
- Праходзьце. Што з iм?
Незнаёмы зайшоў у кватэру.
- Калi ласка, не турбуйцеся. Я лiтаральна на некалькi хвiлiн.
- Што з маiм мужам? - настойлiва паўтарыла Сiльвiя.
Толькi цяпер яна здолела добра разгледзець госця. Ён выняў з кiшэнi
насоўку i пачаў старанна працiраць акуляры. Сiльвiю ўразiлi яго вочы, яны былi
незвычайнага колеру i выпраменьвалi нейкае загадкавае святло. Быццам
загiпнатызаваная, глядзела яна ў гэтыя вочы, адчуваючы, што ўсю яе iстоту
запаўняюць цёплыя промнi. Але тут незнаёмы начапiў акуляры i загаварыў да яе:
- Панi Сiльвiя, не хвалюйцеся. Ваш муж жывы-здаровы, але... ён не можа
прыйсцi, бо...
- Што з iм? - усклiкнула Сiльвiя. Гiпнатычны стан, у якiм яна патанула,
знiк гэтаксама хутка, як i з'явiўся.
- Панi Сiльвiя, прашу вас, супакойцеся.
Незнаёмы вiдавочна разгубiўся i, напэўна, таму паспяшаўся выдаць
iнфармацыю, якую хацеў паведамiць спакваля:
- Ён знаходзiцца ў Краiне Ружаў.
У душы ў Сiльвii змагалiся два пачуццi: нявер'е i адчай. К





Содержание раздела