Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Шекли Роберт - Бiтва (На Белорусском Языке)


Роберт Шэклi
БIТВА
Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр iмклiва ўвайшоў у аператыўную залу i
грымнуў:
- Спачнi!
Тры яго генералы паслухмяна сталi па камандзе спачнi.
Фетэрэр зiрнуў на гадзiннiк i сказаў:
- Лiшняга часу ў нас няма. Паўторым яшчэ раз папярэднi план бою.
Ён падышоў да сцяны i разгарнуў гiганцкую мапу Сахары.
- Паводле найбольш дакладнай тэалагiчнай iнфармацыi, якую мы атрымалi,
Сатана мае намер вывесцi свае сiлы на паверхню вось у гэтым пункце, - ён
тыцнуў у мапу тоўстым пальцам. - У першай лiнii будуць д'яблы, дэманы,
суккубы, iнкубы i ўсе iншыя гэтага ж класа. Правым флангам камандуе Велiял,
левым - Вельзевул. Яго Сатанiнская Вялiкасць узначалiць цэнтр.
- Папахвае сярэднявеччам, - прамармытаў генерал Дэл.
Увайшоў ад'ютант генерала Фетэрэра. Яго твар свяцiўся шчасцем пры думцы
пра Абяцанае Зверху.
- Сэр, - сказаў ён, - там зноў святар.
- Зрабiце ласку стаць па камандзе зважай, - строга сказаў Фетэрэр. - Нам
яшчэ трэба будзе бiцца i перамагчы.
- Слухаю, сэр, - адказаў ад'ютант i выцягнуўся. Радасць на яго твары
крышку прыгасла.
- Святар, гм? - вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр задуменна паварушыў
пальцамi.
Пасля Прышэсця, пасля таго, як стала вядома, што наперадзе Апошняя Бiтва,
працаўнiкi на сусветнай нiве рэлiгiй зрабiлiся сапраўднай карай Боскай. Яны
перасталi грызцiся памiж сабою, што само па сабе было пахвальна, але, апрача
таго, яны спрабавалi забраць у свае рукi вядзенне вайны.
- Ганiце яго, - сказаў Фетэрэр. - Ён жа ведае, што мы распрацоўваем план
Армагедона.
- Слухаю, сэр, - сказаў ад'ютант, адсалютаваў, па-вайсковаму павярнуўся i
выйшаў, крочачы як на парадзе.
- Пойдзем далей, - сказаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр. - У другiм
эшалоне Сатаны будуць уваскрэшаныя грэшнiкi i размаiтыя стыхiйныя сiлы зла. У
ролi яго бамбавой авiяцыi выступяць анёлы, што ў свой час былi зрынуты з неба.
Iх сустрэнуць робаты-перахопнiкi Дэла.
Генерал Дэл панура ўсмiхнуўся.
- Пасля ўсталявання кантакту з працiўнiкам аўтаматычныя танкавыя карпусы
Мак-Фi рушаць на яго цэнтар пры падтрымцы робатапяхоты генерала Онгiна, -
гаварыў далей Фетэрэр. - Дэл будзе кiраваць вадародным бамбаваннем тылоў, якое
павiнна быць праведзена максiмальна масiравана. Я па меры неабходнасцi буду ў
розных пунктах уводзiць у бой механiзаваную кавалерыю.
Вярнуўся ад'ютант i выцягнуўся па стойцы "зважай".
- Сэр, - сказаў ён, - святар адмовiўся iсцi адсюль. Ён кажа, што павiнен
абавязкова пагаварыць з вамi.
Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр хацеў быў сказаць "не", але завагаўся.
Ён успомнiў, што гэта ўсё-такi Апошняя Бiтва i што працаўнiкi на нiве рэлiгiй
сапраўды маюць да гэтага бою нейкiя адносiны. I ён вырашыў выкраiць святару
пяць хвiлiн.
- Папрасiце яго зайсцi, - сказаў ён.
Святар быў апрануты ў звычайныя пiнжак i нагавiцы, якiя сведчылi, што ён
з'явiўся сюды не прадстаўнiком нейкай канкрэтнай рэлiгii. Яго стомлены твар
дыхаў рашучасцю.
- Генерал, - сказаў ён, - я прыйшоў да вас як прадстаўнiк усiх працаўнiкоў
на сусветнай нiве рэлiгii - патэраў, равiнаў, мул, пастараў i ўсiх iншых. Мы
просiм вашага дазволу, генерал, прыняць удзел у Бiтве Божай.
Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр нервова забарабанiў пальцамi па сцяне.
Ён лiчыў бы за лепшае захаваць добрыя адносiны з гэтай брацiяй. Што нi кажы, а
нават яму, вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, не пашкодзiць, калi ў патрэбны
момант за яго замовяць добрае слова...
- Зразумейце маё становiшча, - тужлiва прамовiў Фетэрэр. - Я - генерал,
мне трэба будзе кiра





Содержание раздела