┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -чрЁєсхцэ√х ртЄюЁ√

         

╪єы№Ў ┴Ёєэю - ╧Єє°ъi (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Бруна Шульц
ПТУШКI
Надыйшлi жоўтыя, напоўненыя нудою зiмовыя днi. Бурую зямлю пакрыў дзiравы,
працёрты, i занадта кароткi абрус сьнегу. Для большасьцi дахаў яго не хапiла,
i стаялi чорныя, не раўнуючы як йржавыя, гонтавыя стрэхi й аркi, што хавалi за
сабою прадымленыя прасторы гарышчаў - абвугленыя касьцёлы, ашчэрылiся рэбрамi
крокваў, бакенамi, кроквеннымi сьцяжкамi - цёмныя лёгкiя зiмовых вятроў. Кожны
сьвiтанак выяўляў новыя комiны й дымнiкi, што вырасьлi ўначы. Iх выдзьмуў
начны вецер праз чорныя трубкi д'ябальскiх арганаў. Камiнары не маглi даць
рады з крумкачамi, каторыя, накшталт чорных жывых лiстоў абсядалi ўвечары
галiны дрэў каля касьцёлу, зноўку адрывалiся, трапочачы, каб ўрэшце прылiпнуць
кожная да свайго месца, а на золку зьляталi вялiкiмi стаямi туманы сажы,
хлопья сопару, пляскаючыеся i фантастычныя, што плямiлi мiргатлiвым карканьнем
каламутныя пасы сьвiтанка. Днi счарствелi ад холаду й нуды, як пазалеташнiя
боханы хлебу. Iх рэзалi тупымi нажамi, без апетыту, зь лянiвай соннасьцю.
Бацька ўжо не выходзiў з хаты. Палiў у печах, дасьледываў глыбiнную
сутнасьцю агня, вывучаў салёны прысмак i вэнджаны водар зiмовага полымя,
халодную пяшчоту саламандраў, якiя лiзалi блiскучую сажу ў гарлавiне камiна.
Гэтымi днямi (у гэтыя днi) ён з замiлаваньнем выконываў усе магчымыя папраўкi
ў верхнiх рэгiёнах пакою. У любы час можна было бачыць, як прысеўшы на версе
драбiны ён майстраваў штось пад стольлю, ля карнiзу высокiх вокан, ля куляў i
ланцугоў вiсячых лямпаў. На манер маляроў, ён карыстаўся драбiнамi, як
аграмаднымi хадулямi, i пачуваў сябе добра ў той птушынай перспектыве, побач з
намаляваным на столi небам, арабескамi i птушакамi. Ад справаў жыцьця
практычнага аддаляўся ўсё далей i далей. Калi мацi, поўная турботы й гора з
нагоды ягонага стану, спрабавала ўцягнуць яго ў размову пра гандлёвыя справы,
пра плацёж найблiжэйшага ultimo, слухаў яе зь з роспаччу на поўным неспакою, з
сутаргамi, атрэшоным твары. I бывала, што перапыняў яе заклiкальным ўзмахам
рукi, каб пабегчы ў кут пакоя, прыхiлiцца вухам да шчылiны ў падлозе i
паднятымi ўказальнымi пальцамi абедзьвух рук, якiя выражалi найвышэйшую
важнасьць досьледу. Тады мы яшчэ не разумелi смутнага тла тых выбрыкаў,
прыкрага комплексу, што дасьпяваў у глебе.
Мацi ня мела на яго нiякага ўплыву, затое вялiкую пашану й увагу дарыў ён
Адэле. Прыборка ў пакоi была для яго вялiкай i iстотнай цэрэмонiяй, ён нiколi
не ўпускаў выпадку прысутнiчаць на ёй, з сумесьсю сполаху й азнобам сласноты
назiраць за ўсiмi Адэленымi манiпуляцыямi. Усiм ейным дзеяньням ён прыпiсываў
глыбейшыя, сымбалiчныя значэньнi. Калi дзяўчына маладымi й сьмелымi рухамi
шаркала даўгой швабраю па падлозе, гэта было вышэй ягоных сiлаў. З ягоных
вачэй у той час лiлiся сьлёзы, твар крывiўся ад цiхага сьмеху, а цела сатрасаў
раскошны спазм аргазму. Яго ўражлiвасьць да шчакоткi даходзiла да вар'яцтва.
Варта было, каб Адэля скiравала да яго палец, рухам, якi азначаў шчакатаньне,
i ён ў дзiкiм сполаху ўцякаў праз усе пакоi, захлопываючы за сабою дзьверы,
каб нарэшце ў апошнiм упасьцi жыватом на ложак i зьвiвацца ў канвульсiях
сьмеху пад уражаньнем самой ўяўляемай карцiны, зь якой ня мог суладаць.
Дзякуючы гэтаму Адэля мела над бацькам ўладу, бадай, неабмежаваную.
У той час мы ўпершыню заўважылi ў бацькi зацiкаўленьне да жывёлаў.
Напачатку гэта было зацiкаўленьне паляўнiчага й мастака адначасова, можа была
таксама глыбейшая, заалягiчная сiмпатыя гада да адзiнакроўных i такiх адметных





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр